Усяго патроху33

У адказ на спробу пабудаваць мячэць у ВНУ студэнты прапанавалі стварыць і джэдайскі храм

Пад сцягам барацьбы за свабоду сумлення ў Турцыі разгарэлася дыскусія аб будаўніцтве джэдайскіх храмаў на тэрыторыях вышэйшых навучальных устаноў, як адказ празмерна кансерватыўнай палітыцы прэзідэнта Турцыі.

Тысячы турэцкіх студэнтаў далучыліся да анлайн-петыцыі на карысць будаўніцтва джэдайскіх храмаў, якая стартавала пасля таго, як рэктар Тэхнічнага універсітэта Стамбула Мехмет Карач прапанаваў пабудаваць мячэць на тэрыторыі кампуса, распавядае CNN.

Характэрна, што джэдайскі храм захацелі 200 тысяч студэнтаў, а 20 тысяч выказаліся за будысцкі. Акрамя таго, 5 тысяч студэнтаў Dokuz Eylül University з Ізміра 9 верасня падпісалі хадайніцтва аб будаўніцтве джэдайскага храма.

«Усё менш і менш джэдаяў застаецца на зямлі. Набіраць новых джэдаяў трэба і ў сілу баланс прывесці, вось для чаго джэдайскі храм хочам мы», – гаворыцца ў хадайніцтве, якое стылістычна нагадвае манеру размовы персанажа «Зорных войнаў» майстры Йоды.

«Я падпісаўся таму, што найбліжэйшы джадайскі храм знаходзіцца ў мільярдах светлавых гадоў ад нас», – патлумачыў нехта з падпісантаў на сайце Change.org:

Вясёлыя ініцыятывы такога кшталту стварае турэцкая апазіцыя, якая крытыкуе прэзідэнта Турцыі Рэджэпа Таіпа Эрдагана за спробу прывіць грамадству залішні кансерватызм.

Джэдаі – гэта выдуманыя персанажы культавага амерыканскага фільма «Зорныя войны».

Каментары3

Цяпер чытаюць

У выніку ўдару «Іскандэрамі» па выставе ўзбраення пад Кіевам загінулі 10 чалавек, 100 параненыя6

У выніку ўдару «Іскандэрамі» па выставе ўзбраення пад Кіевам загінулі 10 чалавек, 100 параненыя

Усе навіны →
Усе навіны

Андрэй Пачобут папрасіў прэм’ера Польшчы выдаваць беларусам дакумент замежніка мінімум на тры гады26

Знайшла сяброўку і пераехала ў публічны вальер. Як цяпер жыве яноціха-нелегалка Ясенія?2

«Жахліва смярдзіць». У Брэсце масава скардзяцца на ваду з-пад крана1

Беларусь папярэдзіла Польшчу пра нібыта рыхтаваны на яе тэрыторыі тэракт3

Стала вядома, у што ператворыцца закінутая грамадская прыбіральня на беразе Свіслачы ў цэнтры Мінска1

Алексіевіч праспансавала сарочку для беларускага этнічнага фотапраекта4

Кампанія Honor правяла рэбрэндынг2

У турме памёр былы супрацоўнік КДБ Мікалай Варапай, асуджаны за шпіянаж на карысць Украіны4

У Эстоніі выбухнуў скандал праз рэкламу смажанага мяса. У ёй угледзелі варожасць да рускамоўных27

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У выніку ўдару «Іскандэрамі» па выставе ўзбраення пад Кіевам загінулі 10 чалавек, 100 параненыя6

У выніку ўдару «Іскандэрамі» па выставе ўзбраення пад Кіевам загінулі 10 чалавек, 100 параненыя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць