Экс-прэзідэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі, прызначаны на пасаду губернатара Адэскай вобласці Украіны, паведаміў у інтэрв'ю Бі-бі-сі, што адмовіўся ад грамадзянства Грузіі, бо інакш ён быў бы асуджаны на турэмнае зняволенне на радзіме.

«Цалкам рэальна, што, захоўваючы грузінскі пашпарт, я асуджаны на змяшчэнне пад варту ў Грузіі … Я вымушаны жыць за межамі Грузіі з-за свайго статусу абвінавачанага», - сказаў Саакашвілі ў інтэрв'ю.
Экс-прэзідэнт таксама падкрэсліў, што пайшоў на такі крок, бо Адэса цесна звязаная з сітуацыяй у Грузіі.
«Калі калі-небудзь Адэса — божа барані! — падзе, тады і Грузію могуць сцерці з карты — вось што іх аб'ядноўвае. Гэта так відавочна, калі вы ўважліва прыгледзіцеся да геапалітыкі рэгіёну», - заявіў Саакашвілі.
30 мая прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка прызначыў Міхаіла Саакашвілі губернатарам Адэскай вобласці.
Цяпер чытаюць
«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі
Каментары