Здарэнні22

На апошні званок школьнікам масава прапаноўвалі спайс замест алкаголю

«Паведамленне прыйшло ў першай палове дня 30 мая. Праз праграму WhatsApp. Там быў пазначаны замежны нумар».

«У паведамленні было напісана «Спайс! Хуткасць! Легальна!» — сігналізаваў у рэдакцыю Еўрарадыё жыхар Мінска Юрый М.

Яшчэ некалькі абанентаў мабільных аператараў пацвердзілі Еўрарадыё, што атрымалі такое ж паведамленне.

Відавочна, разлік быў на тое, што менавіта 30 мая падчас апошняга званка, калі алкаголь па ўсёй краіне забаранілі прадаваць, школьнікі ды іншыя патэнцыйныя кліенты торкнуць на «легальны спайс». 

Ужо на наступны дзень дылеры перасталі адказваць на паведамленні. А тэлефонны нумар (ён быў, дарэчы, в’етнамскі) быў выключаны.

Кампетэнтныя крыніцы ў праваахоўных органах патлумачылі, што такія спосабы продажу наркотыкаў для Беларусі не распаўсюджаныя. Часцей так дзейнічаюць у Расіі. Збытчыкі наймаюць хакераў, якія атрымліваюць доступ да старонак людзей у сацсетках. Часта карыстальнікі фіксуюць там свае нумары тэлефонаў. Як правіла, людзі карыстаюцца праграмамі кшталту WhatsApp і Viber, праз якія і здзяйсняецца рассылка паведамленняў.

І, сапраўды, людзі, якія паведамілі ў Еўрарадыё пра «подзвігі» дылераў падчас апошняга званка, маюць на старонках у сацыяльных сетках нумары тэлефонаў.

Патэнцыйныя кліенты, якія клююць на рассылку наркадылераў, зазвычай атрымліваюць ад тых нумары электронных кашалькоў, куды праз плацежныя тэрміналы ці проста з камп’ютараў залічваюцца грошы. Пасля гэтага так званыя «мінёры» робяць «закладку» (падкладаюць наркотык у схованку). І спажывец атрымлівае каардынаты, як забраць адтуль псіхатроп.

Пасля выхаду антынаркатычнага Дэкрэту №6 дзейнасць дылераў значна ўскладнілася, а ўцягванне новай моладзі ў наркаспажыванне скарацілася. Практычна ўсе спайсы ў Беларусі дэлегалізавалі. А для распаўсюднікаў увялі істотныя тэрміны пазбаўлення волі. Раскрыты шэраг груповак, шэраг іншых дылераў вымушаныя былі з’ехаць з краіны ад немінучага пакарання.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе9

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Усе навіны →
Усе навіны

Памерла тайская прынцэса Баджракіціябха — старэйшая дачка караля і абаронца правоў вязняў. Тры гады яна была ў коме

Дзмітрый Мядзведзеў апублікаваў здзеклівае віншаванне з Днём Расіі36

«Большая частка сядзіць сумленна, але ціха». Павел Вінаградаў пра палітвязняў, чые прозвішчы невядомыя6

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў46

Як замяніць старыя сапсаваныя аўтамабільныя нумары на новыя5

Шакіра — першая спявачка, якая выступіла на чатырох чэмпіянатах свету1

Таленавітага беларускага харэографа злавілі ў Пецярбургу з наркотыкамі11

У Расіі прыпынілі продаж самага папулярнага красовера «Белджы»2

Сям'я схадзіла ў мінскі аквапарк, а цяпер хоча вярнуць грошы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе9

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць