Спорт88

Сёння стануць вядомыя супернікі зборнай Беларусі па адборы на чэмпіянат свету — 2018

Сёння, 25 ліпеня, у Санкт-Пецярбургу, у Канстанцінаўскім палацы, пройдзе цырымонія папярэдняга лёсавання чэмпіянату свету па футболе — 2018 г., які адбудзецца ў Расіі. Яе пакажа ў прамым эфіры «Беларусь-5» (18:00), таксама яна будзе весціся на сайце fifa.com.

Лёсаванне пройдзе для Еўропы, Афрыкі, Акіяніі, а таксама Паўночнай і Цэнтральнай Амерыкаў. Адборачны турнір у Азіі ўжо стартаваў. 

Весці цырымонію лёсавання будуць вядомая мадэль Наталля Вадзянава і тэлевядучы Дзмітрый Шэпелеў. Мяркуецца, што ўдзел у лёсаванні возьме і кіраўнік Расіі Уладзімір Пуцін, які ў пятніцу адкрыў чэмпіянат свету па водных відах спорту ў Казані.

Еўрапейскія зборныя будуць падзеленыя на сем адборачных групаў па шэсць камандаў і дзве групы па пяць камандаў. Гульні пройдуць з 4 верасня 2016 г. па 10 кастрычніка 2017 года. Дзевяць пераможцаў груп трапляюць на ЧС-2018 наўпрост. Восем найлепшых зборных сярод камандаў, якія занялі другія месцы ў сваіх групах, правядуць стыкавыя матчы ў лістападзе 2017 года.

Кошыкі для лёсавання былі сфармаваныя пасля публікацыі ліпеньскага рэйтынгу ФІФА. Зборная Беларусі трапіла ў нізкі пяты кошык (у яе 100-е месца ў рэйтынгу).

Першы кошык: Германія, Бельгія, Галандыя, Партугалія, Румынія, Англія, Уэльс, Іспанія, Харватыя.

Другі кошык: Славакія, Аўстрыя, Італія, Швейцарыя, Чэхія, Францыя, Ісландыя, Данія, Боснія і Герцагавіна.

Трэці кошык: Украіна, Шатландыя, Польшча, Венгрыя, Швецыя, Албанія, Паўночная Ірландыя, Сербія, Грэцыя.

Чацвёрты кошык: Турцыя, Славенія, Ізраіль, Ірландыя, Нарвегія, Балгарыя, Фарэрскія выспы, Чарнагорыя, Эстонія.

Пяты кошык: Кіпр, Латвія, Арменія, Фінляндыя, Беларусь, Македонія, Азербайджан, Літва, Малдова.

Шосты кошык: Казахстан, Люксембург, Ліхтэнштэйн, Грузія, Мальта, Сан-Марына, Андора.

У адборачную групу трапляе па адной камандзе з кожнага кошыка.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч5

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч

Усе навіны →
Усе навіны

36 гадоў таму была прынята Дэкларацыя аб суверэнітэце7

У Іспаніі гараць ваколіцы Мадрыда, пажарныя ў Францыі змагаюцца з «агнявымі віхурамі»1

КДБ і АМАП прыйшлі з ператрусам да рэжысёра Андрэя Кудзіненкі10

Сын і муж Святланы Курс расказалі пра яе апошнія дні5

Вальфовіч пра ідэю адпраўляць аграрыяў-недарэк у войска: Гэта будзе спрыяць уборцы хлеба13

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу6

21‑гадовы ісламіст, падазраваны ў нападзе на ЛГБТ-прайд у Берліне, застрэлены31

Ала Пугачова зламала нагу і тазасцегнавы сустаў17

Беларус гнаў па Аўстрыі з хуткасцю 200 кіламетраў у гадзіну: спяшаўся дадому6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч5

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць