Грамадства4040

Русіфікацыя: на сайтах сярэдніх школ імя Багушэвіча, Коласа, Купалы ні слова па-беларуску

У рэдакцыю «НН» звярнуўся чытач Максім М., які звярнуў увагу, што сайт Глінішчанскай сярэдняй школы імя Івана Мележа аформлены цалкам па-расейску.

Сапраўды, знайсці хоць нешта па-беларуску на сайце сярэдняй школы не атрымалася зусім. Мы вырашылі праглядзець інтэрнэт-старонкі іншых школ, якія так ці інакш звязаныя з імёнамі славутых беларусаў.

На сайце Жупранскай сярэдняй школы імя Францішка Багушэвіча па-беларуску толькі назва навіны «Мне сняцца сны аб Беларусі», але змесціва нататкі ўжо па-руску. Мы патэлефанавалі дырэктарцы школы Кацярыне Астарамовіч. Вось што яна сказала:

«Нам дазвалялі, каб навіны былі па-руску. Ніякага ўказання рабіць сайт па-беларуску не было. Мы самі хочам перакласці старонку на беларускую, бліжэйшым часам зоймемся», - адказала дырэктарка.

Так і згадваюцца словы Францішка Багушэвіча: «Не пакідайце роднай мовы, каб не ўмёрлі».

Такая самая сітуацыя на сайце Цімкавіцкай сярэдняй школы імя Кузьмы Чорнага.

На сайце Вязынскай школы па-беларуску аформлена толькі неактыўная ўкладка «Апытанні» і «Інтэрнэт-рэсурсы».

Усё цалкам па-руску на сайце Капыльскай сярэдняй школы №2 імя Цішкі Гартнага.

Да гонара Уздзенскай сярэдняй школы №2 імя Кандрата Крапівы на іх сайце знайшлося дзве навіны па-беларуску. Адна з іх тычылася якраз асобы славутага земляка, а другая пра мерапрыемства аб Міжнародным дні роднай мовы.

На сайце Пінкавіцкай сярэдняй школы імя Якуба Коласа ёсць магчымасць абраць беларускамоўную версію сайта, але ўсё навіны аб жыцці школы там ідуць усё адно па-руску.

Нічым у гэтым пераліку не здзівіла і Сенніцкая сярэдняя школа імя Янкі Купалы. Сайт таксама аформлены толькі па-руску.

Каментары40

Цяпер чытаюць

Таксіст-мігрант з Wildberries ударыў беларуску па твары — тая перад гэтым папрасіла зрабіць музыку цішэй38

Таксіст-мігрант з Wildberries ударыў беларуску па твары — тая перад гэтым папрасіла зрабіць музыку цішэй

Усе навіны →
Усе навіны

Выйшаў на свабоду адвакат Аляксандр Данілевіч2

Хрэнін расказаў, як будзе выконвацца загад Лукашэнкі аб адпраўцы аграрыяў-недарэк у войска12

Пачобут паразважаў, ад чаго залежыць будучыня Беларусі28

«Выглядае як цацка». На Гродзеншчыне заўважылі міні-электрамабіль з Кітая5

Пасля ДТЗ на МКАД дарогу засыпала буякамі

У Слоніме затрымалі траіх грамадскіх актывістаў2

Дырэктара мінскага таксапарка затрымалі за распаўсюд наркотыкаў

У Беларусі можа з'явіцца марозіва са смакам салёных агуркоў — ужо ёсць дызайн упакоўкі8

Віталь Цыганкоў запусціў аналітычны праект «Цыганкоў. Высновы»6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Таксіст-мігрант з Wildberries ударыў беларуску па твары — тая перад гэтым папрасіла зрабіць музыку цішэй38

Таксіст-мігрант з Wildberries ударыў беларуску па твары — тая перад гэтым папрасіла зрабіць музыку цішэй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць