Улада1212

Прадстаўніком Караткевіч у ЦВК будзе намеснік старшыні Партыі БНФ Ігар Лялькоў

Кандыдат у прэзідэнты Таццяна Караткевіч адправіла ў склад Цэнтрвыбаркама ў якасці свайго прадстаўніка намесніка старшыні Партыі БНФ Ігара Лялькова. 

Згодна з артыкулам 33-1 Выбарчага кодэкса пасля рэгістрацыі кандыдаты ў прэзідэнты маюць права накіроўваць у склад ЦВК свайго прадстаўніка ў якасці члена камісіі з правам дарадчага голасу. 

Ігар Лялькоў мае вопыт працы як член ЦВК з правам дарадчага голасу: падчас парламенцкіх выбараў 2012 года ён працаваў у гэтай якасці як прадстаўнік Партыі БНФ, паведамляе прэс-служба партыі. 

«У першую чаргу праца ў Цэнтрвыбаркаме дазваляе браць удзел у разглядзе скаргаў, ставіць пытанні на парадак дня і мець доступ да ўсіх матэрыялаў, якія разглядаюцца Цэнтральнай камісіяй», — прыводзіць прэс-служба каментарый Лялькова. 

Усё гэта, паводле слоў Лялькова, дае магчымасць атрымліваць інфармацыю аб парушэннях заканадаўства, якія робяць выбары ў Беларусі несумленнымі і несвабоднымі. 

Ігар Лялькоў заклікаў усіх удзельнікаў выбарчага працэсу, у тым ліку назіральнікаў і радавых выбаршчыкаў, «актыўна і аператыўна рэагаваць на ўсе парушэнні, на выкарыстанне адміністрацыйнага рэсурсу каманды Лукашэнкі, на прымус да датэрміновага галасавання». Па ўсіх гэтых фактах трэба «абавязкова падаваць скаргі і ў Цэнтрвыбаркам, і ў тэрытарыяльныя камісіі», падкрэсліў намеснік старшыні Партыі БНФ.

Каментары12

Цяпер чытаюць

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў6

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў

Усе навіны →
Усе навіны

У магілёўскім музеі запрашаюць сустрэцца з мастацтвам таемна

У дзіцячы садок — з чамаданам выбухоўкі. Гісторыя першага беларускага тэрарыста11

«Дык што вам яшчэ трэба, шаноўныя кіраўнікі ЕГУ?» Севярынец заклікаў беларусізаваць універсітэт, пакуль не позна29

Блогерка, што пераехала з Піцера пад Мінск, скардзіцца, што ніводзін забудоўшчык не звярнуўся да яе па рэкламу6

У цэнтры кіравання перавозкамі Беларускай чыгункі цэлы паверх адвялі вайскоўцам5

У Беларусі з'явяцца «Торф-гатэль» і вузкакалейка для турыстаў

Самую дарагую кватэру ў Мінску ў маі прадалі за 690 тысяч даляраў

Старажытныя суслікі елі мяса мамантаў. Доказ знайшлі ў іх какашках3

Расійскія вайскоўцы амаль год злівалі сакрэтныя дакументы і паролі ў адкрыты чат у Telegram1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў6

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць