Грамадства44

Восем новых пазоваў да заяўнікаў «Эўрапейскага маршу»

Сёньня ў Савецкім судзе Менску працягнуўся судовы працэс паводле пазову прадпрыемства «Гаррамаўтадор» да заяўнікаў «Эўрапейскага маршу». «Гаррамаўтадор» патрабуе спагнаць з адказчыкаў 2.135.974 рублі праз тое, што быў зьменены маршрут шэсьця 14 кастрычніка і гэта, як цьвердзіць у прадпрыемстве, пацягнула дадатковыя выдаткі па прыбіраньні й вывазе сьмецьця.

Сёньня ў Савецкім судзе Менску працягнуўся судовы працэс паводле пазову прадпрыемства «Гаррамаўтадор» да заяўнікаў «Эўрапейскага маршу». «Гаррамаўтадор» Менгарвыканкаму патрабуе спагнаць з адказчыкаў 2.135.974 рублі праз тое, што быў зьменены маршрут шэсьця 14 кастрычніка і гэта, як цьвердзіць у прадпрыемстве, пацягнула дадатковыя выдаткі па прыбіраньні й вывазе сьмецьця.

Сёньня з боку заяўнікаў на суд зьявіліся лідэр АГП Анатоль Лябедзька і намесьнік старшыні Партыі БНФ Віктар Івашкевіч. Зьміцер Хведарук і Яўген Афнагель на працэсе не прысутнічалі, гэта і дало фармальную прычыну судзьдзю Сяргею Баразьне перанесьці разгляд справы на іншую дату.

Справа ў тым, што пазовы супраць заяўнікаў «ЭМ» высунулі і іншыя камунальныя службы Менску.

«Новыя пазовы супраць нас выставілі яшчэ восем прадпрыемстваў, — кажа старшыня АГП Анатоль Лябедзька. — Калі раней з нас хацелі спагнаць 2 мільёны рублёў, то цяпер ужо больш за 10. Для мяне такі крок уладаў выглядае абсалютна лягічным і зразумелым. Ранейшую лічба, яны палічылі, ня ўражвае, і вырашылі выставіць нам новы рахунак. Мы маем справу з беспрэцэдэнтным выпадкам. Ня выключана, што хутка на волі апынуцца ўсе палітвязьні. Але ўлады працягнуць давіць на апазыцыйных актывістаў эканамічнымі рычагамі, калі дадому пачнуць прыходзіць судовыя выканаўцы, а таксама не дазваляць выяжджаць з краіны».

Каментары4

Цяпер чытаюць

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол5

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома пра вынікі праверкі па скарзе аб збіцці вучня ў полацкай спартыўнай школе4

Вагнераўцы на расійскім «ценявым флоце» — не толькі для аховы грузаў. Вынікі новага расследавання2

«Не». Джон Коўл пракаментаваў паведамленні, што вызваленне беларускіх палітвязняў запаволілася5

З'явіцца новы сыр з цвіллю — любчанскі1

Бежанец з Судана спрабаваў адрэзаць галаву мясцоваму жыхару пасярод Белфаста. У Паўночнай Ірландыі ўспыхнулі беспарадкі53

Расея стварае пляцоўкі для запуску баявых беспілотнікаў каля межаў Беларусі. Вось дзе1

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі37

Інфляцыя ў маі апусцілася ніжэй за 5 працэнтаў

Пад Мінскам мужчына наступіў на асу і памёр4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол5

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць