Грамадства77

У Беларусі пенсіянерам не плануюць вяртаць ільготы на праезд

У Беларусі не плануецца найбліжэйшым часам вярнуць пенсіянерам ільготы на праезд у грамадскім транспарце, заявіў на прэс-канферэнцыі 30 верасня начальнік упраўлення дзяржаўнай сацыяльнай падтрымкі насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Анатоль Ражанец.

«Магчыма, у перспектыве пры пераглядзе закона аб сацыяльных ільготах, правах і гарантыях гэтае пытанне падымецца», — не выключыў ён.

Пры гэтым Ражанец нагадаў, што пенсіянерам належыць скідка 50% на праезд у прыгарадным транспарце на дачны перыяд — з 1 мая па 30 верасня. 

Для падтрымкі «найбольш уразлівых і маючых патрэбу катэгорый грамадзян» у краіне дзейнічае сістэма дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі. «Калі сярэднедушавы даход чалавека апускаецца ніжэй за бюджэт пражытачнага мінімуму, ён можа звярнуцца па месцы жыхарства (у органы сацыяльнай абароны) для таго, каб да яго былі прымененыя нейкія формы сацыяльнай падтрымкі, калі ён у іх мае патрэбу», — дадаў прадстаўнік Мінпрацы.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Даю Лукашэнку тыдзень79

Зяленскі: Даю Лукашэнку тыдзень

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі звярнуўся да ўкраінцаў: Карыстайцеся, калі ласка, сховішчамі. Я вас вельмі прашу, вельмі5

Мінчанка вяртаецца на радзіму пасля 23 гадоў жыцця ў ЗША. Бо дзяцей хоча нараджаць толькі тут — каб былі рускамоўнымі61

У расійскай Пензе прайшлі масавыя аблавы на мужчын, якія не сталі на вайсковы ўлік11

Улады Венесуэлы пачалі дыялог з апазіцыяй7

У 29 гадоў памёр прадзюсар Дрэйка і Беёнсе Тэй Кіт

У Бярозе вярнуліся да аднаўлення знакамітага кляштара картэзіянцаў7

Канада дэкласавала Катар, а Мексіка першай выйшла ў плэй-оф2

Чаму асобныя аб’екты са спіса Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА змагаюцца за выключэнне з яго?2

Рэшткі старадаўняга будынка і артэфакты XVII стагоддзя знайшлі ў цэнтры Пінска камунальнікі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Даю Лукашэнку тыдзень79

Зяленскі: Даю Лукашэнку тыдзень

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць