Улада1616

Сьвятара абавязалі за тыдзень разбурыць свой дом

Пастар пратэстанцкай царквы «Новае жыцьцё» атрымаў прадпісаньне з адміністрацыі Цэнтральнага раёну Менску разбурыць свой прыватны дом на вуліцы Рэпіна да стану, у якім той быў да рамонту і рэканструкцыі.

Пастар пратэстанцкай царквы «Новае жыцьцё» атрымаў прадпісаньне з адміністрацыі Цэнтральнага раёну Менску разбурыць свой прыватны дом на вуліцы Рэпіна

. Намесьнік кіраўніка адміністрацыі Зьміцер Навіцкі спасылаецца на тое, што дом выкарыстоўваецца не паводле прызначэньня, і рэканструкцыя будынку зроблена без дазволу. Вячаслаў Ганчарэнка лічыць, што прэтэнзіі спадара Навіцкага ёсьць супадзеньнем уласных інтарэсаў чыноўніка‑бізнэсоўца з палітыкай уладаў у дачыненьні царквы.

Восем гадоў таму Вячаслаў і Ірына Ганчарэнкі набылі на вуліцы Рэпіна стары дом. Раней ён быў зарэгістраваны як кватэра на балянсе ЖЭС. Папярэдні жыхар яе прыватызаваў і прадаў маладой сям’і. Дом быў вельмі стары, і новыя гаспадары зрабілі рэканструкцыю.

У прадпісаньні з выканкаму Цэнтральнага раёну сказана, што рэканструкцыя праводзілася без дазволу. Намесьнік кіраўніка адміністрацыі Зьміцер Навіцкі патлумачыў «Свабодзе»:

«Самавольная рэканструкцыя, як і любыя самавольныя прыбудовы ў нас, паводле заканадаўства, зносяцца за кошт вінаватага боку. Прыбудова двухпавярховая, і яна паводле свайго аб’ёму перавышае аб’ём ранейшага будынку. Згодна з заканадаўствам, мы маем права прыняць рашэньне аб прымусовым зносе».

Спадар Навіцкі спаслаўся на тое, што дом выкарыстоўваецца не па прызначэньні. Але, паводле яго, гэта цяпер ня мае вялікага значэньня, бо ўсё роўна раён, дзе жыве сям’я пастара, ідзе пад знос:

Гаворыць Вячаслаў Ганчарэнка:

«Мы зьвярталіся ў Камітэт архітэктуры горада і даведаліся, што наш дом не ідзе пад знос. Я думаю, што тут ёсьць інтарэсы Навіцкага, а таксама інтарэсы, магчыма, Менгарвыканкаму, які думае, што ў нашым доме знаходзіцца офіс. А гэта ня так».

Жонка пастара Ірына Ганчарэнка разам зь іншымі вернікамі царквы трымала галадоўку, калі ўлады спрабавалі адабраць будынак царквы на вуліцы Кавалёва. Яна лічыць, што цяпер улады ўзяліся за яе мужа. Ірына прыгадала, што іх уласны дом дапамагалі будаваць яе бацькі і браты:

«У нас тры маленькія дачкі. Дзьве ўжо ходзяць у школу, а малодшай яшчэ чатыры годзікі. Гэта зусім не па‑чалавечы так рабіць… Як так можна? Мы за свае грошы столькі гадоў будавалі гэты дом!.. Нам далі дазвол, усе дакумэнты ў парадку… Гэта папросту абурае».

Паводле прадпісаньня, пастар Вячаслаў Ганчарэнка мусіць да такой ступені разбурыць свой дом, каб ён зьнешне выглядаў як той, які быў тут восем гадоў таму. Зрабіць гэта трэба да 18 сакавіка.

Паводле: Любоў Лунёва, Радыё Свабода

Каментары16

Цяпер чытаюць

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў11

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў

Усе навіны →
Усе навіны

У магілёўскім музеі запрашаюць сустрэцца з мастацтвам таемна

У дзіцячы садок — з чамаданам выбухоўкі. Гісторыя першага беларускага тэрарыста12

«Дык што вам яшчэ трэба, шаноўныя кіраўнікі ЕГУ?» Севярынец заклікаў беларусізаваць універсітэт, пакуль не позна33

Блогерка, што пераехала з Піцера пад Мінск, скардзіцца, што ніводзін забудоўшчык не звярнуўся да яе па рэкламу6

У цэнтры кіравання перавозкамі Беларускай чыгункі цэлы паверх адвялі вайскоўцам5

У Беларусі з'явяцца «Торф-гатэль» і вузкакалейка для турыстаў

Самую дарагую кватэру ў Мінску ў маі прадалі за 690 тысяч даляраў

Старажытныя суслікі елі мяса мамантаў. Доказ знайшлі ў іх какашках3

Расійскія вайскоўцы амаль год злівалі сакрэтныя дакументы і паролі ў адкрыты чат у Telegram1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў11

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць