Улада88

Лазавік: ЦВК не будзе разбірацца, на якім аўтамабілі ездзіў Лукашэнка

У Цэнтравыбаркаме не зьбіраюцца ўдакладняць, пра які аўтамабіль Аляксандра Лукашэнкі казала дыктарка БТ.

Распавядаючы пра ўдзел Аляксандра Лукашэнкі ў адкрыцьці першага ўчастка другой кальцавой аўтадарогі, дыктарка БТ сказала:

«Сёньня пачаў працаваць першы ўчастак другой кальцавой аўтадарогі вакол Менску. У цырымоніі адкрыцьця ўзяў удзел кіраўнік дзяржавы і на справе апрабаваў якасьць новай дарогі. За рулём свайго ўласнага аўтамабіля зьдзейсьніў азнаямленчую паездку».

Як ставяцца да гэтага ў ЦВК? Бо ў дэклярацыі кандыдата ў прэзыдэнты Лукашэнкі аўтамабіль не пазначаны. Сакратар ЦВК Мікалай Лазавік так пракамэнтаваў сытуацыю карэспандэнту Свабоды:

— Я глядзеў гэты сюжэт. Па-мойму, там не было сказана, што за рулём свайго асабістага аўтамабіля. Там было сказана — сам, знаходзячыся за рулём аўтамабіля, зрабіў гэтую паездку.

— Гэта якраз было сказана дыктарам — «за рулём свайго ўласнага аўтамабіля».

— А ў дэклярацыі што, там няма аўтамабіля?

— Не.

— Ну, не гатовы адказаць на гэтае пытаньне. Ёсьць там ці няма ў яго асабістага аўтамабіля. Магчыма, дыктар памыліўся. Па-мойму, у яго там цэлы гараж ёсьць аўтамабіляў. Любы выбірай, кожны дзень можна новы. Шэйман падрыхтуе, і ключ у замок запальваньня ўставіць.

— Але калі кажуць пра ўласны аўтамабіль…

— Гэта трэба спытаць у дыктара, адкуль ён узяў, што гэта ўласны аўтамабіль.

— А ваша камісія будзеце разьбірацца?

— А на якой падставе мы будзем разьбірацца? У нас няма такога афіцыйнага дакумэнта, які прымушаў бы нас гэта пераправяраць.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Раскрыта маштабная карупцыйная схема, затрыманыя 44 чалавекі9

Раскрыта маштабная карупцыйная схема, затрыманыя 44 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

МЗС Літвы хоча ўвесці новыя абмежаванні для расіян і беларусаў3

Тры самыя чыстыя пляжы Мінска3

Маршрутка пад Шумілінам вылецела на сустрэчную паласу і ўрэзалася ў аўто. Адзін чалавек загінуў

Памёр музыка Леанід Марголін

У Пскове расіянін забіў беларуса Валерыя за тое, што той патрабаваў паважаць беларускую нацыю22

Пасля паведамлення пра знішчэнне рэтранслятараў МТС абвясціў закупку на аднаўленне інфраструктуры на Палессі17

Калеснікава: Калі людзі не могуць паехаць у Еўропу, яны едуць у Расію77

Трамп адклаў эскалацыю вайны з Іранам праз нястачу ракет СПА — The New York Times4

Зянон Пазняк прыехаў ва Украіну ФОТАФАКТ92

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Раскрыта маштабная карупцыйная схема, затрыманыя 44 чалавекі9

Раскрыта маштабная карупцыйная схема, затрыманыя 44 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць