Улада44

Несупадзенне звестак па колькасці тых, хто прагаласаваў, праверыць немагчыма

фота Алеся Пілецкага

Колькасць грамадзян, якія прышлі на датэроміновае галасаванне, у назіральнікаў кампаніі «Права выбару-2015» і ў выбарчых камісій адрозніваецца прыблізна на 5,5% штодзень.

Напрыклад, па інфармацыі назіральнікаў з 626 выбарчых участкаў туды ў другі дзень галасавання прыйшло 54 527 чалавек, а камісіі кажуць пра 57 541 чалавек. Разыходжанне з афіцыйнымі звесткамі складае 3014 чалавек, альбо 5,5 %. Такая ж сітуацыі нібыта была і на трэці дзень галасавання: назіральнікі кажуць пра 69 212 чалавек, якія прыйшлі галасаваць на 624 участкі, а камісіі з тых жа ўчасткаў кажуць пра 72 924 чалавекі. Разыходжанне ў 3 712 чалавек, альбо 5,4 %.

Ці ёсць механізмы, каб праверыць — хто насамрэч правы ў гэтай сітуацыі, цікавіцца Еўрарадыё ў сакратара ЦВК Мікалая Лазавіка.

Лазавік: «Галасаванне тайнае і таму складана потым шукаць, хто правы, а хто вінаваты. Мы павінны кіравацца патрабаваннямі закона. Так вось – такі механізм у законе не прапісаны».

Тым не менш, Мікалай Лазавік прызнае: неадпаведнасць фактычнай колькасці выбаршчыкаў, якія прыйшлі галасаваць, і прадстаўленай выбарчай камісіяй інфармацыі — парушэнне. За якое прадугледжаная адказнасць. Іншая справа, што як вынікае з яго папярэдніх слоў, даказаць гэта парушэнне практычна немагчыма.

Дарэчы, калі па краіне несупадзенне лічбаў складае прыблізна 5,5%, то ў Мінску — звыш 11%. Так, агульная лічба грамадзян, якія прышлі на 122 выбарчых ўчасткі ў трэці дзень датэрміновага галасавання, дзе назіральнікі «Права выбару-2015» робяць неперарыўны падлік выбарцаў, склала 10 688 чалавек. Па дадзеных камісій на гэтых жа ўчастках прагаласавала 11 941 чалавек. Разыходжанне з афіцыйнымі звесткамі склала 1 253 чалавекі, альбо 11,7%. У другі дзень галасавання лічбаў назіральнікаў і камісій разыходзіліся на 1091 чалавек, ці 11%.

***

Нагадаем, у кампанію па назіранні за выбарамі «Права выбару-2015» уваходзяць восем арганізацый: Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада), Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя, «Гавары праўду!», «Рух «За Свабоду!», Партыя БНФ, Беларуская партыя «Зялёныя», незалежны прафсаюз Радыёэлектроннай прамысловасці, аргкамітэт Партыі Свабоды і прагрэсу.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей5

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Усе навіны →
Усе навіны

Сын Саннікава расказаў, чаму вучыўся ў Чарнагорыі: У Варшаве здалася неспакойнай сітуацыя з шавінізмам28

Украіна: Расіяне павялічылі колькасць дронаў, якія запускаюцца з Беларусі6

Расіяне атакавалі два ўкраінскія пошукава-выратавальныя судны

У Кеніі зноў пабачылі «прывіда лесу», які баяліся, што ўжо знік

Пасля дажджу над Мінскам паднялася незвычайная вясёлка ФОТАФАКТ1

У Арменіі ЦВК адмовілася здымаць з выбараў галоўны прарасійскі блок8

«Навошта нам вёскі па тры чалавекі?» Пётра Пятроўскі прапануе звозіць пенсіянераў з малых вёсак у аграгарадкі20

«Цуды апакаліптычнага свету». На Данбасе птушкі віюць гнёзды з дронавага оптавалакна4

Дзмітрый Калдун паказаў сваё лецішча пад Мінскам. Ён змагаецца за свой газон з градкамі жонкі9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей5

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць