Улада44

Незалежным назіральнікам супрацьстаяць назіральнікі ад улады — «Права выбару»

Улады падрыхтаваліся супрацьстаяць незалежным назіральнікам, якія фіксуюць парушэнні выбарчага заканадаўства. Аб гэтым заявіў адзін з каардынатараў кампаніі «Права выбару — 2015» Алесь Сілкоў 10 кастрычніка на прэс-канферэнцыі ў Мінску. 

фота Алеся Пілецкага

«На кожным участку, дзе сядзіць наш назіральнік, сядзяць два-тры прадстаўнікі іншых арганізацый. Да канца дня яны пішуць акт аб тым, што выбары прайшлі паспяхова і прыгожа, і здаюць яго старшыні камісіі», — сказаў ён. 

Пры гэтым Сілкоў адзначыў, што, дзякуючы дзеянням праўладных назіральнікаў, можа быць пазбаўлены акрэдытацыі іншы назіральнік. Так, паведаміў ён, аднаго назіральніка кампаніі «Права выбару» пазбавілі акрэдытацыі на падставе акта іншых назіральнікаў, што «ён падбягаў да скрыні для галасавання, да стала, праводзіў апытанне насельніцтва». 

Сілкоў нагадаў, што назіральнікі кампаніі «Права выбару» прапаноўвалі ўчастковым камісіям весці адкрыты падлік галасоў з дэманстрацыяй бюлетэняў усім назіральнікам. «Калі прыйшлі адказы, то ў нас стварылася ўражанне, што ўсе яны напісаныя ў адным цэнтры. У іх напісана, што дзякуюць за прапанову, але будуць лічыць згодна з законам. Але ж наша прапанова не разыходзіцца з законам», — адзначыў ён. 

За 9 кастрычніка, у чацвёрты дзень датэрміновага галасавання, назіральнікі кампаніі падалі 42 скаргі на парушэнне выбарчага заканадаўства. Агульная колькасць пададзеных за чатыры дні скаргаў склала 319. 

Падчас датэрміновага галасавання 1.344 назіральнікі кампаніі вядуць бесперапынны падлік выбаршчыкаў на 672 выбарчых участках. Паводле звестак назіральнікаў, за чатыры дні на ўчасткі прыйшло 216.888 чалавек, участковых камісій — 226.474. Разыходжанне з афіцыйнымі звесткамі склала 9.586 чалавек, ці 4,4%. 

У Мінску агульная колькасць грамадзян, якія прыйшлі на 99 выбарчых участкаў, паводле звестак назіральнікаў, склала 32.067 чалавек, паводле звестак камісій — 34.749. Разыходжанне з афіцыйнымі звесткамі склала 2.682 чалавекі, ці 8,4%.

Каментары4

Цяпер чытаюць

У Пскове расіянін забіў беларуса Валерыя за тое, што той патрабаваў паважаць беларускую нацыю3

У Пскове расіянін забіў беларуса Валерыя за тое, што той патрабаваў паважаць беларускую нацыю

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп засцярог Украіну ад атак на не расійскія нафтавыя танкеры ў Чорным моры5

У выніку ўдару па выставе ўзбраенняў загінуў былы кіраўнік цэнтра «Альфа» СБУ

Такаеў падчас сустрэчы з Пуціным заклікаў яго замарозіць вайну ва Украіне8

«Самым сінім быў Генадзь». Як экс-падпалкоўніка збілі за ўдзел у пратэстах5

«Хогвартс адпачывае». На вуліцы Мінска заўважылі «дыханне дрэў»

У Мінску арыштавалі «чорнага рыэлтара», які спрабаваў завалодаць кватэрай алкаголіка3

У Францыі пасля 20 гадоў забыцця выставілі працу Марка Шагала

У Беларусі знайшлі самую шматдзетную сям'ю лебедзяў2

Цела Святланы Курс будзе крэміравана24

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Пскове расіянін забіў беларуса Валерыя за тое, што той патрабаваў паважаць беларускую нацыю3

У Пскове расіянін забіў беларуса Валерыя за тое, што той патрабаваў паважаць беларускую нацыю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць