Музыка2020

Андрэй Храпавіцкі: Шэсць спрэчных думак пра канцэрт «Крамбамбулі» «Чырвоны штраль»

• Лявон Вольскі — беларускі Джон Ленан і Пол Маккартні ў адной пэрсоне. Прыйдзе час? і яму будуць ставіць помнікі, у яго гонар будуць называць вуліцы.

• Каб ацаніць «Чырвоны Штраль», трэба было схадзіць на канцэрт. Гэта як раз той альбом, які гучыць мацней у канцэртным выкананьні.

«Чырвоны Штраль», дарэчы, — гэта даваенная віленская кавярня, што знаходзілася на рагу Гедыміна і Татарскай. Месца было даволі мажорным. Сярод іншых, там любіла зьбірацца беларуская тагачасная тусоўка. Цікава, ці напішуць беларусы песьню пра якое-небудзь месца ў сучаснай Вільні, дзе любяць бавіць свой час. Можа пра «Шнекуціс»?

• У канцэртнай залі «Compensa» сапраўды вельмі добрая акустыка. Але чатыры гітары адначасова — перабор. Выхад на сцэну былога гітарыста — гэта, вядома, прыемная неспадзяванка. Але ён дадаў какафоніі. У пэўныя моманты гітары проста білі па вушах.

Праўда, «Крамбамбуля» гучала менш какафанічна, чым харальныя сьпевы Brutto на фэсьце Belarus Alternative. Сьпяваць усе песьні мужчынскім хорам — вось гэта вельмі дзіўнае рашэньне Міхалка.

У «Крамбамбулі» таксама сьпявалі хорам. І не заўсёды добра. Відавочная розьніца ў вакальных дадзеных Лявона і астатніх. Аракелян сьпяваў добра, але ў яго іншы тэмбр голасу.

• Аракелян і Вольскі — гэта кагнітыўны дысананс. Даўно лічу, што неяк дзіўна гэта ўсё выглядае, калі яны выступаюць разам. Узьнікла адчуваньне, што Аракелян памыліўся гуртам. Такое добра глядзелася б у Brutto, але не на выступах Лявона.

• Прыгожы, але вельмі глючны відэашэраг. У дадатак пражэктары, якія лупілі па вачах. Мне асабіста гэта замінала.

• Нягледзячы на гэтыя дробныя недарэчнасьці, усё было супер. Упэўнены, што Вольскі будзе ствараць афігенныя рэчы, пад якім брэндам бы гэта нb было. Для мяне ён беларускі музыка нумар адзін, а ніякі не Міхалок. Ну але пра густы не спрачаюцца.

Каментары20

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе9

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Усе навіны →
Усе навіны

12‑гадовую іспанскую дзяўчынку згвалцілі пяць аднакласнікаў на дні нараджэння. Ім за гэта нічога не будзе28

Двухмесячнае дзіця выпадкова атруцілася лімоннай кіслатой з чайніка

На «Беларуськаліі» загінуў рабочы, яшчэ двое атрымалі траўмы

Памерла тайская прынцэса Баджракіціябха — старэйшая дачка караля і абаронца правоў вязняў. Тры гады яна была ў коме

Дзмітрый Мядзведзеў апублікаваў здзеклівае віншаванне з Днём Расіі36

«Большая частка сядзіць сумленна, але ціха». Павел Вінаградаў пра палітвязняў, чые прозвішчы невядомыя6

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў46

Як замяніць старыя сапсаваныя аўтамабільныя нумары на новыя5

Шакіра — першая спявачка, якая выступіла на чатырох чэмпіянатах свету1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе9

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць