Здарэнні5252

У Берліне забілі «каліноўца» Глеба Маліноўскага

Паліцыя Берліна паведамляе пра забойства 28-гадовага беларуса ў адным з паркаў горада. Ён памёр ад удараў у «верхнюю частку цела».

Як высветлілася, гаворка ідзе пра «каліноўца», перакладчыка Глеба Маліноўскага.

Ён нарадзіўся ў 1987 годзе ў Віцебску. Бацька — уніяцкі святар Яўген Маліноўскі, які з часам разам з сям'ёй пераехаў у Баранавічы.

У 2005 годзе Глеб паступіў на філфак БДУ, аднак пасля Плошчы-2006 з'ехаў у Кракаў па праграме Каліноўскага.

У Глеба засталося малое дзіця.

Бацька Глеба расказаў радыё «Свабода», што на яго сына напалі, калі ён ішоў з рэстарацыі, дзе працаваў памочнікам кухара:

«Абставіны дакладна не высветленыя. Ішоў са змены ўначы. Яго знайшлі раніцай у аўторак са смяротным нажавым раненнем. Ён у нас такі, кантактны, з аднаго боку, а з другога боку — канфліктны, калі заходзіць аб справядлівасці… Цяпер Мікіта, мой сын, там, у Берліне, афармляе дастаўку на Радзіму. Мы разлічваем, што ў пятніцу-суботу мусяць прывезці… Былі ў яго свае хібы, але ў каго іх няма? Ён пачынаў станавіцца на ногі.

Чаго туды паехаў? Бо ў яго сын там. Дзяўчына не захацела за яго выходзіць замуж, а ён вельмі любіў сына і вельмі туды імкнуўся.

Урэшце, мусіла станоўча вырашыцца пытанне з відам на жыхарства, і праца была, ён падаў дакумэнты ва ўніверсітэт, яму заставалася крыху да сканчэння».

У пятніцу айцец Яўген будзе адпяваць памерлага ў Баранавічах кіраўніка ТБМ Віктара Сырыцу і чакаць сына.

У сям'і Маліноўскіх, апроч забітага Глеба, яшчэ 6 дзяцей. 

Каментары52

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя падрабязнасці крушэння мотадэльтаплана пад Мінскам1

Сталі вядомыя падрабязнасці крушэння мотадэльтаплана пад Мінскам

Усе навіны →
Усе навіны

Эль-Ніньё пакідае свет без хамсы. Чаму ж тады даражэйшымі могуць стаць ласось і крэветкі?5

Не толькі мужчыны. Егіпецкія прынцэсы рэгулярна карысталіся зброяй1

Еўракамісія аштрафавала AliExpress больш чым на паўмільярда еўра3

Школьнае адзенне цяпер можна шыць толькі ў Беларусі1

Беларуска вырасціла пад Мінскам гіганцкую двухметровую лілею

Сырскі: Я і не ведаў, што ў нас з Фёдаравым канфлікт, але прашу прабачэння12

Мінскі гандлёвы цэнтр хоча знайсці кіраўніка з веданнем пяці замежных моў9

У акупаваным Крыме праз праблемы з мабільнай сувяззю вяртаюцца да таксафонаў2

Рыбакі злавілі на Прыпяці сома, але не думалі, што яго могуць скрасці1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя падрабязнасці крушэння мотадэльтаплана пад Мінскам1

Сталі вядомыя падрабязнасці крушэння мотадэльтаплана пад Мінскам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць