Грамадства55

Лукашэнка наведаў каталіцкую катэдру

А таксама сустрэўся зь мітрапалітам Тадэвушам Кандрусевічам.

Аляксандр Лукашэнка сёння з нагоды другога дня святкавання Вялікадня паводле каталіцкага календара наведаў мінскі Архікафедральны касцёл Імя Найсвяцейшай Дзевы Марыі.

Кіраўнік дзяржавы сустрэўся з Архіепіскапам Мітрапалітам Мінска‑Магілёўскім Тадэвушам Кандрусевічам. Аляксандр Лукашэнка агледзеў адрэстаўрыраваныя размалёўкі храма, якія аднаўляліся на працягу некалькіх гадоў пры падтрымцы дзяржаўных уладаў.

У час наведвання касцёла адбылася размова Аляксандра Лукашэнкі і Тадэвуша Кандрусевіча ў фармаце сам‑насам.

Прэзідэнт Беларусі і кіраўнік Мінска‑Магілёўскай архіепархіі РКЦ абмяняліся падарункамі. Кіраўніку дзяржавы быў уручаны памятны медаль, у сваю чаргу Аляксандр Лукашэнка падараваў архікафедральнаму касцёлу карціну «Касцёл у Жупранах» мастака Эдуарда Рымаровіча (на карціне адлюстраваны каталіцкі храм у гонар святых апосталаў Пятра і Паўла ў Ашмянскім раёне).

Рымска‑каталіцкая канфесія — другая па велічыні ў Беларусі. Цяпер у краіне налічваецца 457 каталіцкіх прыходаў, аб’яднаных у чатыры епархіі.

БЕЛТА

Каментары5

Цяпер чытаюць

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе9

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Усе навіны →
Усе навіны

Памерла тайская прынцэса Баджракіціябха — старэйшая дачка караля і абаронца правоў вязняў. Тры гады яна была ў коме

Дзмітрый Мядзведзеў апублікаваў здзеклівае віншаванне з Днём Расіі36

«Большая частка сядзіць сумленна, але ціха». Павел Вінаградаў пра палітвязняў, чые прозвішчы невядомыя6

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў46

Як замяніць старыя сапсаваныя аўтамабільныя нумары на новыя5

Шакіра — першая спявачка, якая выступіла на чатырох чэмпіянатах свету1

Таленавітага беларускага харэографа злавілі ў Пецярбургу з наркотыкамі11

У Расіі прыпынілі продаж самага папулярнага красовера «Белджы»2

Сям'я схадзіла ў мінскі аквапарк, а цяпер хоча вярнуць грошы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе9

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць