Культура99

Нясьвіскага палацу стала меней

У Нясьвіскім замку працягваецца руйнаваньне. Навіны пра рэстаўрацыю выглядаюць, як паведамленьні ваеннага часу. Няма больш сьцяны, якая налічвае трыста гадоў.

У Нясьвіскім замку працягваецца руйнаваньне. Навіны пра рэстаўрацыю выглядаюць, як паведамленьні ваеннага часу. Няма больш сьцяны, якая налічвае трыста гадоў.

Паводле навуковага кіраўніка аб’екта рэстаўрацыі Сяргея Друшчыца, сьцяну проста разабралі, бо тэхнічны стан быў кепскі. Цэгла, быццам бы, акзалася недабраякаснаю. У дачыненьні да палацу Радзівілаў, сьцьвярджэньне пра танную й няякасную цэглу для пабудовы палацу гучыць сьмеша й прыкра.

Намесьнік старшыні Менскай гарадзкой арганізацыі аховы помнікаў Уладзімер Дзянісаў перасьцерагае, што такое разуменьне рэстаўрацыі прывядзе да таго, што помнік будзе выключаны са сьпісаў ЮНЭСКА.

Археоляг па прафэсіі Ніна Здановіч цяпер цяпер на выкладчыцкай працы. Яна кажа, што цяжка зацікавіць цяперашнюю беларускую моладзь помнікамі архітэктуры, бо яны ня маюць аўры аўтэнтычнасьці. А вінаватыя ў гэтым менавіта рэстаўратары:

Некалі ў Мірскім замку плянавалі ў адну зь вежаў 16 ст. паставіць хуткасны ліфт. Для мяне быў шок. Навошта?! Як бы мы глядзелі на Мірскі замак з хуткасным ліфтам?! Я не прымаю такога прафэсіяналізму ў рэстаўрацыі. Немагчыма будзе крануць душу экскурсанта. Хіба ж не маглі ў Італіі аднавіць Калізей, выкарыстоўваючы сучасныя матэрыялы? Зрабіць цацачку. Але не, аўра — гэта галоўнае. Захавайце й умацуйце тое, што ёсьць. І дайце магчымасьць адчуць людзям, якія прыйдуць праз 10‑20‑30 гадоў, што гэта старажытнасьць. Задача сучаснасьці захаваць тое, што не дабілі калізіі ХХ ст. На жаль, цяпер захаваньнем спадчыны кіруюць не навуковыя падыходы, нават не эмоцыі, а грошы. Камэрцыйныя падыходы.

Польскае радыё для замежжа

Глядзі яшчэ:
Фатаздымкі й артыкул у «КП» в Белоруссии»

Каментары9

Цяпер чытаюць

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе9

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Усе навіны →
Усе навіны

Памерла тайская прынцэса Баджракіціябха — старэйшая дачка караля і абаронца правоў вязняў. Тры гады яна была ў коме

Дзмітрый Мядзведзеў апублікаваў здзеклівае віншаванне з Днём Расіі36

«Большая частка сядзіць сумленна, але ціха». Павел Вінаградаў пра палітвязняў, чые прозвішчы невядомыя6

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў46

Як замяніць старыя сапсаваныя аўтамабільныя нумары на новыя5

Шакіра — першая спявачка, якая выступіла на чатырох чэмпіянатах свету1

Таленавітага беларускага харэографа злавілі ў Пецярбургу з наркотыкамі11

У Расіі прыпынілі продаж самага папулярнага красовера «Белджы»2

Сям'я схадзіла ў мінскі аквапарк, а цяпер хоча вярнуць грошы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе9

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць