Меркаванні1212

Журналістка «СБ»: Што карыснага было зроблена на «дэмакратычныя» грошы?

Намесьніца галоўнага рэдактара друкаванага органа Адміністрацыі прэзыдэнта «Советской Белоруссии» Ганна Шадрына ва ўласным інтэрнэт-дзёньніку задалася пытаньнем, што грамадзка-карыснага было зроблена на «дэмакратычныя» грошы? Допіс выклікаў буру водгукаў.

Намесьніца галоўнага рэдактара друкаванага органа Адміністрацыі прэзыдэнта «Советской Белоруссии» Ганна Шадрына ва ўласным інтэрнэт-дзёньніку задалася пытаньнем, што грамадзка-карыснага было зроблена на «дэмакратычныя» грошы? Прычына пытаньня – «дастала апазыцыйная шушара ў фрэндстужцы». Допіс выклікаў буру водгукаў і стаў адным з найбольш папулярных у беларускай благасфэры апошніх дзён.

Шадрына ўпэўненая, што «дэмакратычныя» грошы існуюць, бо сама ўдзельнічала ў нейкіх там сэмінарах і канфэрэнцыях. Варта адзначыць, што фактычна ніхто ня стаў падтрымліваць журналістку ў гэтым пытаньні.

Вось некаторыя цытаты з Шадрыной. Пра «Белсат»: «Ну і што? У тэлеканала «Белсат», я выбачаюся, ёсьць акрэдытацыя на працу ў Беларусі? Няма. Таму любому чалавеку, які сьвядома ідзе працаваць на «Белсат» варта насіць з сабой цёплыя шкарпэткі і пакецік сухароў. Мяне запрашалі працаваць туды, але я не хачу насіць цёплыя шкарпэткі. У мяне здароўе слабае. І мэты іншыя».

Пра прымусовую падпіску на «СБ»: «Як жа вы ўжо з гэтай прымусовай падпіскай надакучылі. Ну вось дзе яна? Вас асабіста прымушаюць? «СБ» самаакупанае прадпрыемства, якое зарабляе рэклямай. Ці дакажыце адваротнае».

Апанэнты Шадрынай прыгадалі ёй навучаньне ў ЭГУ на «дэмакратычныя грошы» і злоўжываньне грашыма падаткаплатнікаў для стварэньня рэжыму асабістай улады, які і яна абслугоўвае. У адказах можна знайсьці і цікавыя «рахункі сумленьня».

Каментары12

Цяпер чытаюць

22‑гадовы Віктар з-пад Клецка пратрымаўся на фронце месяц. А пасля бацькі перасварыліся, дзелячы грабавыя12

22‑гадовы Віктар з-пад Клецка пратрымаўся на фронце месяц. А пасля бацькі перасварыліся, дзелячы грабавыя

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп: Пуцін разумее, што ЗША прадаюць зброю краінам НАТА, а не непасрэдна Украіне2

Чарнагорыя плануе ўвесці візы для грамадзян Беларусі з 1 лістапада2

Відаць дым каля «Інтэграла» ў Мінску ФОТА11

Баранавічы па цікавасці для турыстаў значна абагналі Нясвіж. Але толькі па адным паказчыку5

Адзін з загінулых сёння вайскоўцаў — 26‑гадовы мінчук Кірыл. Што пра яго вядома13

Польшча правярае атрыманае ад Беларусі папярэджанне аб магчымым тэракце3

Палітвязня, якога збілі да інваліднасці, прымушаюць працаваць у калоніі і змяшчаюць у ШІЗА1

Дзве галоўныя веламагістралі Мінска звяжуць праз «Паўночны Бераг»3

Як ствараўся фільм «Звычайны прэзідэнт». Успаміны Юрыя Хашчавацкага4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

22‑гадовы Віктар з-пад Клецка пратрымаўся на фронце месяц. А пасля бацькі перасварыліся, дзелячы грабавыя12

22‑гадовы Віктар з-пад Клецка пратрымаўся на фронце месяц. А пасля бацькі перасварыліся, дзелячы грабавыя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць