Грамадства22

Белтэлекам увядзе Wi‑Fi ў камэрцыйную эксплюатацыю ўжо ўлетку

Рашэньне пра пачатак камэрцыйнай эксплюатацыі выкліканае ростам попыту.

«Камерцыйная эксплуатацыя бяздротавага доступу ў Інтэрнэт па тэхналогіі Wi‑Fi можа пачацца ўлетку 2008 г. Пакуль цяжка назваць дакладны месяц, але мы разлічваем, што гэта будзе на пачатку другога паўгоддзя», — заявіў прадстаўнік «Белтэлекаму».

У кампаніі адзначылі, што рашэнне пра пачатак камерцыйнай эксплуатацыі выкліканае ростам попыту. Так, найбольшая колькасць падключэнняў па краіне складае 200 і штотыдзень павялічваецца на 20‑40. Цяпер бяздротавы доступ у Інтэрнэт даецца на некамерцыйнай аснове, у рэжыме доследнай эксплуатацыі. Цяпер у краіне працуе 115 пунктаў Wi‑Fi‑доступу, у тым ліку 77 пунктаў на 46 аб’ектах ‑‑ у Мінску.

«Развіццё Wi‑Fi у райцэнтрах пачнецца толькі разам з камерцыйнай эксплуатацыяй, бо патрэбныя сур’ёзныя інвестыцыі», — сказалі ў «Белтэлекаме», дадаўшы, што кампанія звярнулася ў сертыфікацыйныя органы па дазвол на стварэнне пунктаў доступу ў райцэнтрах.

У панядзелак «Белтэлекам» аднавіў працу ўсіх пунктаў Wi‑Fi у Мінску і падлучыў 5 новых ‑‑ у Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтва, у клубе «Чыкага», а таксама ў сэрвісных цэнтрах кампаніі.

Тэхналогія Wi‑Fi (Wireless Fidelity) — сучасная бяздротавая тэхналогія аб’яднання камп’ютараў у сетку ці падлучэння іх да Інтэрнэту праз выкарыстанне высокачастотных радыёхваляў.

«Белтэлекам» пачаў эксплуатацыю Wi‑Fi у ліпені 2007 г. ў Мінску, а да канца 2007‑га — і ў абласных гарадах.

Эўрарадыё

Каментары2

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска1

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска

Усе навіны →
Усе навіны

Беластоцкага актывіста Вайцяхоўскага, які вярнуўся ў Беларусь праз камісію па вяртанні і інтэрв'ю БТ, абвясцілі яшчэ і тэрарыстам9

Манашкі разбурылі ў Навагрудку школу, якую пабудавалі святыя мучаніцы, і цяпер просяць грошы на навабуд19

У Кіраве быў атакаваны завод «Авітэк»

200 чалавек за дзень. Што вядома пра страты Расіі ва Украіне да канца ліпеня?8

Новы трэнд сярод падлеткаў — расшпіленыя джынсы27

Мазырскі НПЗ трапіў пад санкцыі ЕС8

Зяленскі сустрэнецца з Трампам на наступным тыдні

Латушка перадасць інфармацыю пра Мельнікаву польскай пракуратуры12

Чаму грэнландская акула жыве да 400 гадоў?7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска1

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць