Свет3838

Былая жонка Пуціна выйшла замуж за бізнэсмена, маладзейшага за яе на 20 гадоў?

Расійскае выданне «Собеседнік» даведалася, што былая першая лэдзі Расіі Людміла Пуціна змяніла прозвішча.

Уладзімір і Людміла Пуціны абвясцілі аб сваім разводзе ў ліпені 2013 года, і пасля гэта жанчына з'явілася на публіцы толькі аднойчы.

Вясной 2014 года яна выступіла на цырымоніі ўручэння Горкаўскай літаратурнай прэміі. Гэтая прэмія заснаваная выдавецкім домам «Літаратурная вучоба» — даччынай кампаніяй Цэнтра развіцця міжасобасных камунікацый (ЦРМК). Узначальвае абедзве гэтыя структуры 37-гадовы Артур Ачарэтны.

Ад сярэдзіны 2000-х малодшая сястра Людмілы Пуцінай узначальвала кампанію «Інтэр'ерсэрвіс», блізкую да ЦРМК. Паводле дадзеных расійскага рэестра юрыдычных асобаў, з верасня 2014 заснавальнікам кампаніі стала Людміла Аляксандраўна Шкрабнёва.

Дзявочае прозвішча былой жонкі Пуціна — Шкрабнёва. Атрымліваецца, пасля разводу Пуціна вярнула сабе дзявочае прозвішча?

Аднак выглядае, што ў такім статусе яна была нядоўга.

У студзені 1995 года сям'я Пуціна стала ўладальніцай 139-метровай кватэры ў Санкт-Пецярбургу. Аднак праз тры гады пасля іх пераезду ў Маскву правы на нерухомасць былі перааформлены на Кацярыну Шкрабнёву, цешчу Уладзіміра Пуціна.

Наступная змена ўласнікаў адбылася ўжо ў ліпені 2015-га. Па праве спадчыны кватэра перайшла да сястры Людмілы Пуцінай Вольгі Цамаевай, а ад яе па дамове куплі-продажу — да Людмілы Аляксандраўны… Ачарэтнай.

У выпісцы з рэестра месца і дата нараджэння Ачарэтнай супадаюць з дадзенымі Людмілы Аляксандраўны Пуцінай.

Артур Ачарэтны не стаў адказваць на пісьмовы запыт наконт свайго магчымага шлюбу.

Фота: Артур Ачарэтны/Facebook

Расійскія журналісты звяртаюць увагу, што «Цэнтр развіцця міжасобасных камунікацый» атрымліваў шчодрыя грошы ад дзяржаўных кампаній, у тым ліку «Транснефті». У гэтым жа цэнтры працаўладкаваныя некаторыя іншыя асобы, звязаныя з сям'ёю Пуціна.

Каментары38

Цяпер чытаюць

У Беларусі арыштавалі французскага адстаўнога вайскоўца, які захапляецца цягнікамі. Ужо тры месяцы ён у СІЗА

У Беларусі арыштавалі французскага адстаўнога вайскоўца, які захапляецца цягнікамі. Ужо тры месяцы ён у СІЗА

Усе навіны →
Усе навіны

Развітанне са Святланай Курс адбудзецца ў нядзелю

Падлеткаў, якія вучацца ў Польшчы, пачалі выклікаць на размовы ў КДБ8

Мельнікава ездзіла ў Беларусь яшчэ ў 2022 годзе21

Стаў вядомы дакладны адрас, па якім жыве Анжаліка Мельнікава ў Мінску81

У Падмаскоўі разбіўся вайсковы самалёт4

Сырскі апублікаваў ФОТА з сабакам3

«Ён нас ненавідзіць — і ненавідзіць паслядоўна». Як расійскія ваенныя блогеры ацанілі новага галоўнакамандуючага УСУ10

У найбуйнейшы пакет санкцый ЕС за апошнія чатыры гады ўвайшлі НПЗ Беларусі і Расіі13

Два міністры, новыя паслы і іншыя чыноўнікі — кадравы дзень у Лукашэнкі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі арыштавалі французскага адстаўнога вайскоўца, які захапляецца цягнікамі. Ужо тры месяцы ён у СІЗА

У Беларусі арыштавалі французскага адстаўнога вайскоўца, які захапляецца цягнікамі. Ужо тры месяцы ён у СІЗА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць