Літаратура22

Добрая кніга Анатоля Івашчанкі

«Прачытала кнігу Анатоля Івашчанкі «Анаталогія», — піша ў фэйсбуку Наталка Бабіна. — 

Асноўнае ўражанне – светлае адчуванне. Светлае адчуванне па прачытанні тэкстаў. Цёплае. Чыстае. Аўтар мае добры, споўнены людзкасці погляд – каштоўны дар для пісьменніка.

Найбольш ляглі на душу эсэ з другой часткі, з «Хронікі светлага часу» – «Можа быць», «Восенішча», «Згубленыя ў восені». Такія лаканічныя, дасканалыя эсэ, з нагоды адной думкі, адной падзеі. Прыкмета сапраўднай літаратуры: ловіш сябе на думцы – гэта цалкам мае адчуванні, але наколькі лепш аўтар апісаў іх, развіў лепш, чым магла гэта зрабіць ты сама… Глыбокія думкі, вытанчаны стыль, і гэтая іронія, якая не кпіць…

Сюжэтныя апавяданні з першай часткі, «Плошча Перамогі», спадабаліся менш (не крыўдуйце, спадар Анатоль!). Хаця я – прыхільніца менавіта сюжэтнай літаратуры, і нават, можа быць, толькі яе. Нечага неставала. Драматызму? Нечаканых паваротаў сюжэту? Хаця, можа, справа не ў аўтары, а ўва мне.

Крывёю сэрца напісанае апавяданне «Чароўная крэйдачка». Думаю, яно спадабаецца многім, знойдзе водгук ва многіх душах. Але, зноў жа, па прачытанні застаецца нейкае пачуццё няёмкасці: можа, не так ўсё у жыцці, як у апавяданні?.. Інакш чаму дасюль не спраўдзіліся «прадказанні» аўтара?

Адчуваю, што трохі шкадую, што спадар Анатоль перастаў выкладаць у маёй альма-матэр мову, такую ж экзатычную, як суахілі… Як бы гэта не было цяжка… Але добра, што выкладаў нейкі час… Гэта не прападзе.

Чакаю наступнай кніжкі з цвёрдай надзеяй. На шэдэўры. І троху са страхам. А раптам не?

Дзякую, спадар Анатоль, за кнігу! Перадам яе Марыі Вайцяшонак – яна ўсё просіць даць ёй нешта свежае з беларускай літаратуры, нешта такое, што мне спадабаецца. Даўнавата не было нагоды перадаць.

А Ваша кніга – спадабалася».

Каментары2

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе9

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Усе навіны →
Усе навіны

12‑гадовую іспанскую дзяўчынку згвалцілі пяць аднакласнікаў на дні нараджэння. Ім за гэта нічога не будзе28

Двухмесячнае дзіця выпадкова атруцілася лімоннай кіслатой з чайніка

На «Беларуськаліі» загінуў рабочы, яшчэ двое атрымалі траўмы

Памерла тайская прынцэса Баджракіціябха — старэйшая дачка караля і абаронца правоў вязняў. Тры гады яна была ў коме

Дзмітрый Мядзведзеў апублікаваў здзеклівае віншаванне з Днём Расіі36

«Большая частка сядзіць сумленна, але ціха». Павел Вінаградаў пра палітвязняў, чые прозвішчы невядомыя6

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў46

Як замяніць старыя сапсаваныя аўтамабільныя нумары на новыя5

Шакіра — першая спявачка, якая выступіла на чатырох чэмпіянатах свету1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе9

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць