Грамадства11

Хведару Нюньку – 80

Як жыць, дык жыць для Беларусі.

А без яе навошта жыць?

Ларыса Геніюш

Так кораценька можна ахарактызаваць асобу старшыні Таварыства Беларускай Культуры ў Літве, чальца Прэзідуама Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Хведара Нюньку, якому 6 красавіка споўнілася 80.

Амаль два дзесяцігоддзі ён прадстаўляе беларускую грамадзкасьць Літвы. Дзякуючы яго энтузіязму, адданасьці Беларусі, ў сёняшняй Літве ведаюць і аб беларусах і аб іх праблемах.

Адзначыць юбілей гэтага шаноўнага чалавека і разьдзяліць з ім яго радасьць прыйшло блізу ста чалавек. Гэтым і было засьведчана, наколькі ён паважаны ў грамадзтве.

Хведара Нюньку ведаюць і паважаюць не толькі сярод беларусаў сьвету, але і сярод літоўцаў. Гэта падцьвярджаецца тым, што віншаваньні ён атрымаў ад главы кабінэта ўрада Літоўскай Рэспублікі прэм’ер-міністра Гедымінаса Кіркіласа, ад сьпікера Сойму ЛР Чэславаса Юршэнаса і ад іншых інстытуцый Рэспублікі.

Хвалюючым момантом для ўсіх быў той, калі павіншаваць прыйшоў прафэсар-дэпутат Вітаўтас Ландсбэргіс, дэпутат Эўрапарлямэнту Лайма Андрыкене, зазначыўшы тым самым павагу да юбіляра. Былі між іншым і чальцы Літоўскага сойма. Ад Дэпартамента нацыянальных меншасьцяў юбілянт атрымаў залаты медаль, які ўручаецца толькі надзвычай заслужаным сябрам.

Далей яго віталі шматлікія госьці, прыбыўшыя на юбілей з розных куткоў зямлі. Варта адзначыць, што сярод іх былі акадэмікі Радзім Гарэцкі і Анатоль Грыцкевіч, пісьменнікі Вольга Іпатава і Генадзь Бураўкін, старшыня ЭБС “Бацькаўшчына” Алена Макоўская, старшыня Таварыства Беларускай Мовы Алесь Трусаў, Старшыня Беларускага Народнага Фронту Лявон Баршчэўскі, дырэктар зачыненага Беларускага ліцэю Уладзімір Колас, прафэсар Юры Бандажэўскі і шмат іншых вядомых і паважаных людзей. З Прагі прывітаў Юрка Станкевіч, з Беластоку рэдактар беларускай газеты „Ніва“ Яўген Вапа.

З юбілеем прывітала і Прэзідэнт Беларускай Народнай Рэспублікі Івонка Сурвілла.

***

Ідзе гісторыя, але застаюцца людзі, якія яе тварылі. Так вось і тут, у Літве, не магчыма ўявіць беларускае жыцьцё без Хведара Нюнькі. І гэты 80-гадовы юбілей гэтае падцьвердзіў. І як адзначалі шаноўныя прамоўцы, што суседзеў не выбіраюць, рэаліі дыктуюць, што ім трэба жыць побач. Але пэўны народ, нацыя многімі ўспрымаюцца цераз нейкую асобу, і вось, ведаючы і гледзячы на Хведара Нюньку, літоўцам можна толькі пазайздросьціць, што ім Богам дадзена магчымасць пад бокам мець такіх суседзяў, як шаноўны юбілянт.

Не гледзячы на свае 80 (а хіба гэта шмат, гэта толькі імгненьне: урэшце рэшт чалавек і яго жыцьцё вымераецца не каляндарнымі гадамі, а гадамі ў яго душы, якія зачастую бягуць іначай) спадар Хведар і сёньня выглядае маладым, жыцьцярадасным, поўным энтузіазму, а галоўнае надзеі і тае надзеі, што чарговы юбілей давядзецца адзначаць у вольнай і дэмакратычнай Беларусі. І гэта зазначалі як шаноўны юбілянт, так і госьці, прыбыўшы раздзяліць з чалавекам яго гады.

Хацелася б далучыцца да ўсіх віншаваньняў і сказаных словаў і толькі напрыканцы зазначыць, што я маю гонар быць асабіста знаёмым з Хведарам Нюнькам.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны22

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску на Партызанскім праспекце аўтамабіль збіў 21‑гадовага хлопца на самакаце4

Прызначаны новы міністр прыродных рэсурсаў3

Прызначана галоўная рэдактарка «СБ. Беларусь сегодня»7

Чаму нафта каштуе менш за $100, нягледзячы на вайну на Блізкім Усходзе? Адказ трэба шукаць у Кітаі

Таццяну Мартынаву знялі з цягніка на польскай мяжы і забаранілі ўезд у ЕС на 10 гадоў93

У Гродне дзяўчатам 14 і 15 гадоў пагражае калонія за шопінг у інтэрнэце1

УСУ атакавалі масты, якія вядуць у Крым2

Што адбываецца цяпер у Пішчалаўскім замку і як ён выглядае ФОТЫ4

Па Глыбокім гуляла медзведзяня5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны22

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць