Улада1616

Карпенку адправілі да Асада з карцінай і пасланнем падтрымкі ад Лукашэнкі

21 лютага прэзідэнт Сірыі Башар Асад прыняў у Дамаску афіцыйную дэлегацыю з Мінска на чале з першым сакратаром кампартыі Беларусі і намеснікам старшыні Мінгарвыканкама Ігарам Карпенкам, перадае агенцтва САНА. Паведамляецца, што беларуская дэлегацыя перадала кіраўніку Сірыі карціну з назвай «Дзень Перамогі», а таксама афіцыйнае пасланне ад прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі са словамі падтрымкі ў адрас кіраўніцтва краіны і народа Сірыі ў барацьбе з тэрарызмам.

«У пасланні былі словы падтрымкі сірыйскага народа і прэзідэнту, у прыватнасці. Выказана пажаданне ў далейшым развіваць сяброўскія адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Сірыяй па ўсіх кірунках супрацоўніцтва», — сказаў ria.ru Карпенка.

Бакі абмеркавалі ваенна-палітычную сітуацыю, перспектывы ўрэгулявання канфлікту ў гэтай краіне. Закранулі пытанні палітычнага дыялогу і гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж дзвюма дзяржавамі.

Як паведамляе прэс-служба Камуністычнай партыі Беларусі, дэлегацыя на чале з Карпенкам знаходзіцца ў Дамаску з візітам з 16 лютага па запрашэнні кіруючай партыі Баас.

Дэлегацыя сустрэлася са спікерам Народнага сходу М.Д.аль-Лахамам, рэгіянальным сакратаром Баас Х. аль-Хілялем. У сустрэчы прымалі ўдзел лідары Камуністычнай партыі Сірыі Амар Бакдаш і Аб'яднанай камуністычнай партыі Ханін Намр.

Фото sana.sy.

«Бакі пацвердзілі прыхільнасць да прынцыпаў міжнароднага права адносна тэрытарыяльнай цэласнасці і неўмяшання ва ўнутраныя справы суверэнных дзяржаў. Ігар Карпенка выказаў словы салідарнай падтрымцы сірыйскаму народу ў яго барацьбе супраць тэрарыстаў і выказаў надзею ў як мага больш хуткім ўсталяванні свету ў рэгіёне», — гаворыцца ў паведамленні партыі.

Дэлегацыю Кампартыі прыняў таксама вярхоўны муфтый доктар Ахмад Бадр эд-Дын Хасун і патрыярх Антыёхіі і ўсяго Усходу Ігнаціус Афрэм II.

Падчас паездкі дэлегацыя КПБ у пасёлку для ўнутраных перасяленцаў Харджыле прыняла ўдзел у адкрыцці спартыўнай і дзіцячай гульнявых пляцовак, пабудаваных пад патранажам пасольства Беларусі ў Сірыі. Таксама ў вайсковым шпіталі былі перададзеныя медыкаменты ў рамках акцыі па дастаўцы гуманітарнай дапамогі з Беларусі.

У лютым 2015 года падчас візіту кіраўніка МЗС Беларусі Уладзіміра Макея Мінск і Дамаск падпісалі шэраг пагадненняў па пашырэнні двухбаковых адносін.

Апытанка

Каментары16

Цяпер чытаюць

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны17

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Усе навіны →
Усе навіны

УСУ атакавалі масты, якія вядуць у Крым2

Што адбываецца цяпер у Пішчалаўскім замку і як ён выглядае ФОТЫ4

Па Глыбокім гуляла медзведзяня4

Пасольства Польшчы ў Мінску змяняе правілы прыёму дакументаў на карту паляка2

Славенія заплаціць беларусу амаль 100 тысяч еўра за тое, што на яго навялі пісталет пры затрыманні, а пасля пратрымалі год за кратамі3

«Пагроза бяспецы калег». Зазулінская патлумачыла, чаму ў «Еўрапейскім выбары» перасталі давяраць Мамаевай6

Някляеў шукае, хто б мог сыграць Ягайлу і Ядзвігу ў тэатральнай сцэне2

Сілавікі накрылі сетку арганізацый «таемных пакупнікоў». Налічылі 40 тысяч пацярпелых работнікаў гандлю19

Следчы камітэт палохае ўзмацненнем кантролю за Threads і TikTok3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны17

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць