Грамадства55

Латушка: Беларусы нясуць адказнасць перад продкамі за захаванне роднай мовы

Сучасныя беларусы нясуць адказнасць перад продкамі за захаванне роднай мовы, заявіў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Французскай Рэспубліцы, пастаянны прадстаўнік Беларусі пры ЮНЕСКА Павел Латушка з нагоды Міжнароднага дня роднай мовы, паведамілі БелТА ў прэс-службе пасольства Беларусі ў Францыі.

«Важна, каб у гэты дзень мы памяталі пра нашых продкаў, дзякуючы якім нам перададзена родная беларуская мова — адна з самых мілагучных і прыгожых моў у свеце, перад якімі (продкамі — заўвага БЕЛТА) мы нясём сёння адказнасць за захаванне мовы для нашых нашчадкаў. Мы павінны таксама сёння адзначыць, што беларуская мова, як і культура, ніколі не супрацьпастаўляла сябе іншым мовам і культурам. Яны з'яўляліся і з'яўляюцца часткай агульнаеўрапейскай, агульнасусветнай спадчыны, сучаснасці і, вядома, будучыні», — заявіў дыпламат.

Павел Латушка паведаміў, што 22 лютага ў гонар Міжнароднага дня роднай мовы ў штаб-кватэры ЮНЕСКА будуць абмяркоўвацца пытанні захавання і развіцця моўнай разнастайнасці ў свеце. ЮНЕСКА заснавала гэты дзень у 1999 годзе, а святкаваць ва ўсім свеце яго пачалі з 2000-га. Дата 21 лютага была абраная ў знак памяці пра падзеі 1952 года ў Бангладэш, калі была расстраляна дэманстрацыя студэнтаў, якія ўсталі на абарону роднай мовы.

Каментары5

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей5

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна: Расіяне павялічылі колькасць дронаў, якія запускаюцца з Беларусі6

Расіяне атакавалі два ўкраінскія пошукава-выратавальныя судны

У Кеніі зноў пабачылі «прывіда лесу», які баяліся, што ўжо знік

Пасля дажджу над Мінскам паднялася незвычайная вясёлка ФОТАФАКТ1

У Арменіі ЦВК адмовілася здымаць з выбараў галоўны прарасійскі блок8

«Навошта нам вёскі па тры чалавекі?» Пётра Пятроўскі прапануе звозіць пенсіянераў з малых вёсак у аграгарадкі20

«Цуды апакаліптычнага свету». На Данбасе птушкі віюць гнёзды з дронавага оптавалакна4

Дзмітрый Калдун паказаў сваё лецішча пад Мінскам. Ён змагаецца за свой газон з градкамі жонкі9

«За год можна зарабіць на кватэру ў Мінску». Беларуска расказала, як паехала працаваць у горад будучыні17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей5

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць