Гайдараўскія рэформы расійскага ўзору беларусам не патрэбныя. Аб гэтым заявіў Аляксандр Лукашэнка перад тым, як заслухаць даклад аб падатковай і акцызнай палітыцы ў 2016 годзе.
Кіраўнік краіны адзначыў, што ўважліва прааналізаваў прапановы, якія ўносяцца урадам. «Гайдараўскія рэформы расійскага ўзору беларусам не патрэбныя», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
«Мы выбралі шлях сацыяльна арыентаванай эканомікі і проста сказалі народу, што чалавек стаіць у цэнтры нашай увагі. Галоўнае — гэта чалавек. І наколькі магчыма, мы будзем рабіць усё, каб чалавек на сваёй зямлі не быў пакрыўджаным», — сказаў кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка нацэліў урад і мясцовыя ўлады, каб актывізаваць вытворчасць на месцах. «Трэба вырабіць і прадаць — тады грошай больш будзе ў бюджэце і не трэба будзе рэзаць дзяржпраграмы», — перакананы ён.
Каментары