Свет33

Украіна паспяхова пазбаўляецца савецкіх тапонімаў

Гарадскія ўлады Днепрапятроўска апублікавалі спіс пераносаў вуліц і раёнаў горада, паведамляе BBC.

Распараджэнне падпісаў кіраўнік гарадской адміністрацыі Барыс Філатаў, былы намеснік губернатара Днепрапятроўскай вобласці Ігара Каламойскага.

Цэнтральны праспект Днепрапятроўска, які насіў імя Карла Маркса, перайменаваны ў праспект Дзмітрыя Яварніцкага — гісторыка, археолага, знаўцы гісторыі Запарожскага казацтва. Яго імя носіць гістарычны музей горада.

Праспект Кірава перайменаваны ў праспект Аляксандра Поля — археолага, геолага і прадпрымальніка, які адкрыў і пачаў распрацоўку пакладаў жалезнай руды ў раёне Крывога Рога.

Вуліцы Леніна вярнулі гістарычную назву Васкрасенская.

Папярэдняя хваля перайменаванняў прайшла ў лістападзе. Тады вуліца Герояў Сталінграда стала вуліцай Багдана Хмяльніцкага. Плошчу Дзям'яна Беднага перайменавана ва Успенскую, а вуліцу Калгасную — ў Фермерскую.

Усяго змянілася больш за 300 тапонімаў.

Былы Екацярынаслаў па-ранейшаму называецца Днепрапятроўскам, але паходжанне назвы цяпер звязваюць не з рэвалюцыянерам і савецкім дзеячам Рыгорам Пятроўскім, а з апосталам Пятром.

Таксама ў рамках дэкамунізацыі пераназваныя 62 вуліцы і завулкі ў Чаркасах.

Адпаведнае распараджэнне падпісаў мэр Чаркас Анатоль Бандарэнка 22 лютага, паведамляе УНІАН.

Згодна з дакументам, перайменаваныя вуліцы і завулкі як у цэнтры горада, так і ў спальных раёнах і на ўскраінах. Новыя назвы маюць як нейтральны характар, як вуліца Маляўнічая, Кабзарская, так і прысвечаныя выбітным чаркаскім і ўкраінскім дзеячам, гістарычным постацям, а таксама 9 воінам з Чаркас, якія загінулі ў зоне АТА. Некаторым вуліцам вернутыя гістарычныя назвы.

Усяго ў Чаркасах у рамах дэкамунізацыі ўжо пераназваныя 73 вуліцы і завулкі і 1 гарадскі парк.

Каментары3

Цяпер чытаюць

У Мінску адкрылі першы дыяганальны пешаходны пераход

У Мінску адкрылі першы дыяганальны пешаходны пераход

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска вырасціла пад Мінскам гіганцкую двухметровую лілею

Сырскі: Я і не ведаў, што ў нас з Фёдаравым канфлікт, але прашу прабачэння12

Мінскі гандлёвы цэнтр хоча знайсці кіраўніка з веданнем пяці замежных моў9

У акупаваным Крыме праз праблемы з мабільнай сувяззю вяртаюцца да таксафонаў2

Рыбакі злавілі на Прыпяці сома, але не думалі, што яго могуць скрасці1

Швейцарыя памяняе свайго пасла ў Беларусі1

У Вілейскім раёне адкапалі сляды ўзброенага канфлікту сярэдзіны І тысячагоддзя

Зборная Іспаніі пасля чэмпіянату свету ўзначальвае рэйтынг ФІФА

«Ураджай шукае дом». У гомельскай кавярні задарма раздаюць кабачкі ўсім ахвотным1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску адкрылі першы дыяганальны пешаходны пераход

У Мінску адкрылі першы дыяганальны пешаходны пераход

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць