Свет44

АПЕК крыху скараціла здабычу нафты

Здабыча нафты краінамі АПЕК знізілася ў лютым на 280 тыс. бараляў у дзень, да 32,37 млн бар. у дзень. Мацней за ўсё знізіліся пастаўкі нафты з Ірака, Саўдаўская Аравія захавала здабычу на ранейшым узроўні, а Іран павялічвае экспарт.

Здабыча нафты ў краінах АПЕК знізілася ў лютым ад рэкорднага ўзроўню студзеня, паведамляе Reuters, спасылаючыся на сваю ацэнку, заснаваную на дадзеных паставак і інфармацыі, атрыманай ад галіновых крыніц. Зніжэнне склала 280 тыс. бар. у дзень у параўнанні з папярэднім месяцам.

Агенцтва адзначае, што Саўдаўская Аравія працягнула здабываць нафту ранейшымі тэмпамі, што сведчыць пра намер каралеўства выконваць пагадненне аб замарозцы нафты на студзеньскім узроўні, складзенае 16 лютага з Расіяй, Катарам і Венесуэлай. Па словах крыніц Reuters, узровень здабычы ў Саудаўскай Аравіі застаўся на ўзроўні 10,2 млн бар. у дзень.

Максімальны спад здабычы прыйшоўся на Ірак, дзе з 17 лютага спыніліся пастаўкі па нафтаправодзе з Курдыстана магутнасцю 600 тыс. бар. у дзень. Ён, верагодна, не вернецца ў строй да сярэдзіны сакавіка, піша Reuters.

***

АПЕК — арганізацыя краін — экспарцёраў нафты. Уваходзяць у арганізацыю 13 краін: Алжыр, Ангола, ААЭ, Венесуэла, Інданезія, Іран, Ірак, Катар, Кувейт, Лівія, Нігерыя, Саудаўская Аравія, Эквадор. Краіны АПЕК кантралююць каля 70% сусветных запасаў нафты. На іх долю прыпадае ~ 40% ад сусветнай здабычы або палова сусветнага экспарту нафты.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны21

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Усе навіны →
Усе навіны

«Галоўная крыніца выдаткаў — гэта часта адносіны». Айцішнік расказаў, як за тры гады купіў кватэру ў Тбілісі з заробку5

У Мінску на Партызанскім праспекце аўтамабіль збіў 21‑гадовага хлопца на самакаце4

Прызначаны новы міністр прыродных рэсурсаў3

Прызначана галоўная рэдактарка «СБ. Беларусь сегодня»7

Чаму нафта каштуе менш за $100, нягледзячы на вайну на Блізкім Усходзе? Адказ трэба шукаць у Кітаі

У Гродне дзяўчатам 14 і 15 гадоў пагражае калонія за шопінг у інтэрнэце1

УСУ атакавалі масты, якія вядуць у Крым2

Што адбываецца цяпер у Пішчалаўскім замку і як ён выглядае ФОТЫ4

Па Глыбокім гуляла медзведзяня4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны21

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць