Грамадства1515

Суд не задаволіў касацыйную скаргу збітага міліцыяй журналіста Tut.by Паўла Дабравольскага

У Мінскім гарадскім судзе разгледелі касацыйную скаргу журналіста Tut.by Паўла Дабравольскага, якога месяц таму, 25 студзеня, затрымалі ў будынку суда Фрунзенскага раёна падчас працэсу над графіцістамі, збілі, а потым яшчэ і аштрафавалі за нібыта непадпарадкаванне міліцыі і дробнае хуліганства.

«Ужо прайшоў адведзены на разбіральніцтва месяц з моманту майго звароту ў Следчы камітэт з просьбай прыцягнуць міліцыянтаў да адказнасці за збіццё. Але адказу ад следчых па-ранейшаму няма: яны не тэлефануюць самі і не адказваюць на мае тэлефанаванні. У СК па-ранейшаму знаходзяцца мае рэчы, парваныя міліцыянтамі, і мабільны тэлефон, на які я спрабаваў зняць падзеі 25 студзеня. Тэлефон мне абяцалі аддаць праз дзень-другі, але зараз яны нават на сувязь са мной не выходзяць», – распавёў прэс-службе БАЖ Павел Дабравольскі.

Пакуль не атрымала адказу на свой зварот у СК і ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў», якая звярнулася туды на наступны дзень пасля інцыдэнту з патрабаваннем прыцягнуць міліцыянтаў да крымінальнай адказнасці.

«У сваёй касацыйнай скарзе я прашу адмяніць штраф у дачыненні да мяне на той падставе, што суд першай інстанцыі адмовіўся выслухаць сведак з майго боку. Акрамя таго, у судовай пастанове шмат нестыковак – некаторыя сказы проста супярэчаць іншым. Але я, калі шчыра, гатовы да любога рашэння. Суд можа як адмяніць папярэдняе рашэнне, так і пакінуць яго ў сіле», — заявіў учора Дабравольскі.

Разгляд справы прайшоў вельмі хутка. Ужо праз 10 хвілін суддзя аб'явіў перапынак на вынясенне рашэння.

У выніку скаргу Дабравольскага суд не задаволіў і пакінуў без зменаў. 

Журналіст сказаў «НН», што нечаканасцю для яго гэта не стала. Пасля праверкі Следчага камітэта ён мае намер абскардзіць рашэнне праз старшыню гарадскога суда ці пракуратуру. Абскарджанне рашэння абыдзецца ў 1 базавую велічыню. 

***

Нагадаем, што 25 студзеня падчас судовага пасяджэння грамадскія актывісты Павел Сяргей і Максім Шыцік разгарнулі расцяжку «Не — палітычнаму пераследу». Калі маладых людзей сілком выводзілі з залы, Дабравольскі пачаў здымаць інцыдэнт на камеру. Яго затрымалі і збілі разам з актывістамі.

Суддзя Камісараў забараніў сёння яго здымаць. Прымусіў журналістаў выдаліць кадры і праверыў камеру на адсутнасць фота.

Валерый Камісараў у свой час разглядаў касацыйныя скаргі Змітра Дашкевіча, Эдуарда Лобава, Аляксандра Атрошчанкава, Дзмітрыя Новіка і Аляксандра Малчанава. Быў у спісе невыязных чыноўнікаў.

Каментары15

Цяпер чытаюць

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны13

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Усе навіны →
Усе навіны

Па Глыбокім гуляла медзведзяня3

Пасольства Польшчы ў Мінску змяняе правілы прыёму дакументаў на карту паляка2

Славенія заплаціць беларусу амаль 100 тысяч еўра за тое, што на яго навялі пісталет пры затрыманні, а пасля пратрымалі год за кратамі3

«Пагроза бяспецы калег». Зазулінская патлумачыла, чаму ў «Еўрапейскім выбары» перасталі давяраць Мамаевай6

Някляеў шукае, хто б мог сыграць Ягайлу і Ядзвігу ў тэатральнай сцэне2

Сілавікі накрылі сетку арганізацый «таемных пакупнікоў». Налічылі 40 тысяч пацярпелых работнікаў гандлю18

Следчы камітэт палохае ўзмацненнем кантролю за Threads і TikTok3

Спала 6 гадзін, працавала, вучылася ў выходныя, на курсы зарабіла сама: цана 100 балаў на ЦЭ для школьніцы з Беразіна3

У некаторых гарадах складана зняць кватэру надоўга праз наплыў расійскіх турыстаў6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны13

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць