Грамадства

У чаканьні прысуду

Аляксандар Баразенка даслаў праз сайт свае ўражаньні ад «працэсу 14-ці».

«Працэс 14‑ці» які праходзіць цяпер у Менску, выклікае супярэчлівыя эмоцыі ды думкі…

Першае параўнаньне, якое прыходзіць, гледзячы на ўсё гэта, безумоўна, зьвязана з цыркам. Інакш як цыркам не назавеш ні абвінавачваньні,высунутыя падсудным, ні тое, што гавораць так званыя «сьведкі» ў залі паседжаньня. …Грамафон ад міліцыянта Бляшчова, безумоўна, яшчэ доўга ня сыдзе са старонак ЖЖ.

Але гэта ўсё было б вельмі сьмешна, калі б не было так сумна… І тут на розум прыходзіць іншае параўнаньне…з Курапатамі! Параўнаньне вельмі жорсткае, але, на мой погляд, бачнае…

Гэты тэкст дасланы непасрэдна праз сайт
Дасылайце на [email protected] вашы фатаздымкі. Зьмяшчайце народныя навіны. Паведамляйце пра пільныя здарэньні на тэлефоны
(029) 707-73-29,
(029) 613-32-32,
(017) 284-73-29
Хай людзі ўбачаць вашымі вачыма!

Так, ніхто нікога пакуль, дзякуй Богу, не забівае тысячамі і не звальвае ў адну яму… але тое,што цяпер робяць улады — гэта спроба узьвесьці «свае Курапаты»! Яны спрабуюць паставіць 14 крыжоў на лёсах людзей, крыжы здароўю бацькоў ды родных падсудных, крыжы на нашых марах пра лепшае жыцьцё ды зьмены ў Беларусі. Бо менавіта тыя, хто цяпер на лаўцы падсудных, тыя, хто чакае іх каля будынку суду і слухае абразьлівую лаянку амапаўцаў, тыя дзяўчыны і сябры, думкі якіх цяпер з падсуднымі — менавіта гэтыя людзі мусяць прынесьці зьмены ў наша жыцьцё. Гэтыя людзі — будычыня нашай краіны і нашага народу!

Гэтыя «новыя Курапаты» будуюцца ўжо ня першы год… На гэтай жудаснай будоўлі ўжо не адзін крыж… Крыж Завадскага, крыж Красоўскага, крыж Казулінай…

Гэтыя Курапаты ня маюць адзінага месца знаходжаньня! Яны ў сэрцах ды галовах людзей… «Новыя Курапаты» — гэта агульны страх!

Але хопіць аб сумным!.

Спадзяюся, што гэтых людзей зламаць не атрымаецца. Шмат каго з падсудных ведаю асабіста… Галоўнае цяпер не спыняць змаганьне, знайсьці у сабе моц, каб застацца і працягваць сваю справу! Трэба зразумець, што такія дзеяньні ўлад — перадсьмяротная агонія…

Яны напужаныя! Яны спрабуюць зламаць лепшых… Трэба гэта зразумець і не даваць ім мажлівасьці гэта зрабіць! Трэба быць моцнымі і годна трымаць удар, бо «усё,што нас не забівае, робіць нас мацьней»!

Трымайцеся, сябры!

Аляксандар Баразенка

Каментары

Цяпер чытаюць

«Я так далёка забралася. Шкада толькі, што не магу паказаць гэта тату». Як жыве дачка Паўла Шарамета праз 10 гадоў пасля яго гібелі1

«Я так далёка забралася. Шкада толькі, што не магу паказаць гэта тату». Як жыве дачка Паўла Шарамета праз 10 гадоў пасля яго гібелі

Усе навіны →
Усе навіны

Жыхары Стаўрапаля пілі з унітазаў, каб выйграць грошы13

Шматдзетны бацька-айцішнік замовіў цацку на маркетплэйсе і атрымаў хімію21

СБУ атакавала чарговы карабель ценявога флоту РФ1

11‑гадовы хлопчык загінуў падчас спуску з Эльбруса5

Тры аўтамабільныя брэнды з найгоршымі кіроўцамі: ці ёсць вашая машына ў спісе?3

Мінтранс падлічыў сярэдні кошт паездкі на таксі ў Беларусі

Навукоўцы: азонавы слой пачаў разбурацца яшчэ да эпохі фрэонаў9

Чаму нават у спякотныя дні варта есці вострую ежу

У Віцебску прадалі будынак былога хедара, дзе вучыўся Марк Шагал

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я так далёка забралася. Шкада толькі, што не магу паказаць гэта тату». Як жыве дачка Паўла Шарамета праз 10 гадоў пасля яго гібелі1

«Я так далёка забралася. Шкада толькі, што не магу паказаць гэта тату». Як жыве дачка Паўла Шарамета праз 10 гадоў пасля яго гібелі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць