Грамадства55

Дрыга: Крытэрам пры выдачы сертыфіката творчым работнікам з'яўляецца прафесіяналізм

Галоўным крытэрам пры выдачы сертыфіката творчым работнікам з'яўляецца прафесіяналізм, заявіла сёння першы намеснік міністра культуры Ірына Дрыга.

Праект Кодэкса аб культуры прадугледжвае, што статус творчых работнікаў — членаў творчых саюзаў будуць пацвярджаць гэтыя саюзы. А вольныя мастакі будуць звяртацца ў экспертную камісію, створаную пры Міністэрстве культуры. У гэту камісію ўваходзяць старшыні або прадстаўнікі творчых саюзаў, вышэйшых навучальных устаноў у галіне культуры, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. «Але перш чым дакументы трапяць на стол камісіі, яны праходзяць экспертызу. У якасці экспертаў прыцягваюцца спецыялісты і арганізацыі, кампетэнтныя ў розных сферах, сярод іх ёсць дзяржаўныя і прыватныя ўстановы. Прычым бярэцца некалькі экспертных заключэнняў», — сказала Ірына Дрыга.

Прэтэндэнты на атрыманне прафесійнага сертыфіката запрашаюцца на пасяджэнне камісіі. «Яны могуць у дыялогу з членамі камісіі растлумачыць сэнс свайго твора, асаблівасці творчага почырку. І, як правіла, члены камісіі ставяцца станоўча і лаяльна да прэтэндэнтаў», — адзначыла першы намеснік міністра.

Сярод тых патрабаванняў, якія прад'яўляюцца для кандыдата на атрыманне статусу творчага работніка, у першую чаргу высокі мастацкі і прафесійны ўзровень творчасці. Акрамя таго, важна, каб работы прэтэндэнтаў былі прэзентаваны публічна.

«Калі гэта прафесійна, камісія не задае дадатковых пытанняў, але калі гэта непрафесійна, як ні стараліся б сябе прэзентаваць творчыя дзеячы і спасылацца на тое, што камісія не ацаніла іх па нейкіх іншых крытэрах, такога не будзе. Ніякіх асаблівых спісаў наша камісія не мае і імі не кіруецца», — дадала Ірына Дрыга.

Нагадаем, дзеячаў культуры без спецыяльнага сертыфіката Мінкульта плануюць прыраўняць да «дармаедаў».

Каментары5

Цяпер чытаюць

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны22

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску на Партызанскім праспекце аўтамабіль збіў 21‑гадовага хлопца на самакаце4

Прызначаны новы міністр прыродных рэсурсаў3

Прызначана галоўная рэдактарка «СБ. Беларусь сегодня»7

Чаму нафта каштуе менш за $100, нягледзячы на вайну на Блізкім Усходзе? Адказ трэба шукаць у Кітаі

Таццяну Мартынаву знялі з цягніка на польскай мяжы і забаранілі ўезд у ЕС на 10 гадоў93

У Гродне дзяўчатам 14 і 15 гадоў пагражае калонія за шопінг у інтэрнэце1

УСУ атакавалі масты, якія вядуць у Крым2

Што адбываецца цяпер у Пішчалаўскім замку і як ён выглядае ФОТЫ4

Па Глыбокім гуляла медзведзяня5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны22

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць