Грамадства33

КДБ складае дасье на грамадзянаў

У Слоніме апублікаваны дакумэнт за подпісам начальніка раённага КДБ Аляксандра Мазалькова, адрасаваны загадчыку псыханэўралягічнага аддзяленьня раённай бальніцы. Невядомыя перадалі яго рэдактару «Газеты Слонімскай».

У Слоніме апублікаваны дакумэнт за подпісам начальніка раённага КДБ Аляксандра Мазалькова, адрасаваны загадчыку псыханэўралягічнага аддзяленьня раённай бальніцы. Невядомыя перадалі яго рэдактару «Газеты Слонімскай».

Віктар Валадашчук апублікаваў сёньня на сайце «Газеты Слонімскай» дакумэнт за подпісам начальніка раённага КДБ Аляксандра Мазалькова, адрасаваны загадчыку псыханэўралягічнага аддзяленьня раённай бальніцы.

В. Валадашчук знайшоў канвэрт у сваёй паштовай скрыні. У ёй — афіцыйны дакумэнт з выходнымі зьвесткамі й подпісам начальніка міжраённага аддзелу ўпраўленьня КДБ па Гарадзенскай вобласьці.

Гэты дакумэнт разьмешчаны на сайце. Праўда, сьпіс жыхароў, акрамя сваіх родных, Віктар Валадашчук закрэсьліў: «Я не хачу называць прозьвішчы ўсіх людзей, бо ня ўсе з гэтым змогуць пагадзіцца. Але скажу, што там прозьвішчы тых, хто ў нас актыўна займаецца грамадзка-палітычнай дзейнасьцю», — кажа ён.

У адкрытым лісьце В. Валадашчук выказвае зьдзіўленьне тым фактам, што КДБ цікавіцца псыхічным здароўем ягоных блізкіх, і патрабуе, каб начальнік раённага КДБ патлумачыў яму прычыну.

На сайце таксама зьмешчана позва з ваенкамату, згодна зь якой Віктар Валадашчук павінен 12 траўня зьявіцца туды. Яшчэ — блянк заявы на імя ваенкома, у якім ваеннаабавязаны дае згоду на правядзеньне КДБ праверачных мерапрыемстваў у адносінах да яго, а таксама на часовае абмежаваньне ў сувязі з гэтым права на недатыкальнасьць асабістага жыцьця.

Каментары3

Цяпер чытаюць

У Пецярбургу Украіна атакавала склад Wildberries

У Пецярбургу Украіна атакавала склад Wildberries

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы палююць на бірулькі з валошкамі — шукаюць па запраўках, але амаль паўсюль іх ужо разабралі4

«Не змагла адмовіць сабе ў задавальненні патроліць». Як беларусы размаўляюць з тэлефоннымі аферыстамі8

У Мінску запрацаваў мабільны комплекс фіксацыі аплаты паркоўкі

Як жывуць Маўшукі з Пінска — у 2020‑м мужа і жонку пасадзілі, а дзяцей збіраліся адправіць у прытулак5

Трамп можа пачаць ваенную аперацыю ў Малі, дзе знаходзіцца «Афрыканскі корпус» Пуціна4

Простае дзеянне, калі доўга седзіце, зніжае смяротнасць ад раку: новыя высновы навукоўцаў5

Студэнцкія пратэсты ў Індыі сталі праблемай для прэм'ера Модзі. Адкуль узяўся рух «тараканаў»?1

У мінскім метро з пачатку года зафіксавана 100 інцыдэнтаў з пасажырамі

Грошы на развітанне і пахаванне Святланы Курс сабраныя

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Пецярбургу Украіна атакавала склад Wildberries

У Пецярбургу Украіна атакавала склад Wildberries

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць