Спорт77

Беларусь – Расея – 3:4

Нацыянальная зборная Беларусі па хакеі ўчора на чэмпіянаце сьвету ў канадзкім Квэбэку правяла адзін з найбольш драматычных матчаў.

Нацыянальная зборная Беларусі па хакеі ўчора на чэмпіянаце сьвету ў канадзкім Квэбэку правяла адзін з найбольш драматычных матчаў з камандай Расеі.

Ужо пасьля першага пэрыяду нашы хлопцы нечакана выйгравалі 2:0, дзякуючы шайбам Міхалёва і Дудзіка. Разам з тым, расейцы няспынна атакавалі нашу браму, але кураж злавіў Віталь Коваль. Самая праблемная пазыцыя нашай каманды, як думалася перад чэмпіянатам, ўчора аказалася ці не найбольш трывалай. Коваль выратоўваў у некалькіх абсалютна фантастычных сытуацыях.

Стрымліваць увесь матч моцны расейскі рухавік было вельмі цяжка. Яшчэ ў другім пэрыядзе Максім Афінагенаў адыграў адну шайбу, а ў трэцім – Авечкін і той самы Афінагенаў вывелі Расею наперад – 3:2. У момант, калі ў нашу браму закідвалася трэцяя шайба, тэлекамэры выхапілі Курта Фрэйзэра, які схапіўся за галаву. Здаецца, што нават трэнэр ня верыў, што ягоная каманда зможа адыграцца. Але за дзьве з паловай хвіліны да фінальнай сырэны Аляксей Угараў выраўняў лік.

У овэртайме шанцы на перамогу былі і ў тых, і ў тых. Напрыканцы дадатковага часу зусім не абавязковае выдаленьне атрымаў Андрэй Касьціцын, але ўсё адно вытрымалі.

Пачалася сэрыя булітаў – хакейная лятарэя. Пэўна, Віталь Коваль вычарпаў ліміт фартуны яшчэ ў асноўны час. Ён так і ня ўзяў буліты Мазякіна і Марозава. У нас забіць змог толькі Мялешка, а вось Сяргей Касьціцын і Ўгараў расейскага брамніка Бірукова не перайгралі – 3:4.

Паражэньне ад расейцаў яшчэ пакінула беларусам прывідныя шанцы на трапляньне ў чвэрцьфінал. Для гэтага трэба сёньня перамагаць чэхаў, а праз два дні датчан.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Партыя Пашыняна ўпэўнена перамагла — 49,8% галасоў, але амаль 60% месцаў у парламенце6

Партыя Пашыняна ўпэўнена перамагла — 49,8% галасоў, але амаль 60% месцаў у парламенце

Усе навіны →
Усе навіны

Як прайшоў канцэрт Макса Каржа ў Стамбуле. Туды даехала нават былая прапагандыстка26

Ціханоўская перадала ліст патрыярху Варфаламею, які прыехаў у Літву4

Іранскую студэнтку, якую арыштавалі ў Мінску за каментары аб Іране, дэпартавалі з Беларусі9

62‑гадовую грамадзянку Украіны амаль год утрымліваюць на Акрэсціна без абвінавачвання4

У Крыме мясцовыя скардзяцца не толькі на дэфіцыт паліва, але і прадуктаў10

У Беларусі ўвялі ліміт на даўгі за мабільную сувязь: што гэта значыць для абанентаў2

Беларус падрабіў дакументы, каб заняць пасаду старшыні жыллёвага таварыства ў Друскеніках — яго судзілі

Праз удар па Чангарскім мосце рух па ім у бок Крыма перакрыты2

Расіяне ўдарылі па сховішчы адпрацаванага ядзернага паліва каля Чарнобыльскай АЭС5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Партыя Пашыняна ўпэўнена перамагла — 49,8% галасоў, але амаль 60% месцаў у парламенце6

Партыя Пашыняна ўпэўнена перамагла — 49,8% галасоў, але амаль 60% месцаў у парламенце

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць