Грамадства

Зацугляная «Дружба»

Лёс праекту БТС‑2, закліканага вырашыць праблему ненадзейнага транзіту нафты праз Беларусь, дагэтуль ня вырашаны. Усё залежыць ад ступені ляяльнасьці Менску, кажуць у Маскве.

Лёс праекту БТС‑2, закліканага вырашыць праблему ненадзейнага транзіту нафты праз Беларусь, дагэтуль ня вырашаны. Усё залежыць ад ступені ляяльнасьці Менску, кажуць у Маскве.

Леташні студзеньскі нафтавы канфлікт справакаваў Расею паскорыць рэалізацыю праекту 2‑й Балтыйскай трубаправоднай сыстэмы (БТС‑2). Праект мусіў вырашыць праблему канфліктаў з краінамі‑транзыцёрамі расейскай нафты, найперш з Беларусьсю. Расейская «Транснафта» меркавала пабудаваць новы нафтаправод у абыход нашай краіны, з канечнымі кропкамі ў партах Прыморск і Ўсьць‑Луга. БТС‑2 мусіў перапампоўваць 75 млн т нафты штогод, усяго ж праз Беларусь перапампоўваецца 103 млн т нафты. У жніўні 2007 году праект пабудовы 2‑й чаргі БТС адобрыла Галоўная дзяржэкспэтыза РФ, пасьля чаго ўрад загадаў Мінпрамэнэрга падрыхтаваць неабходныя дакумэнты да канца году. Аднак з пастаўленай задачай міністэрства ня справілася і адклала падрыхтоўку дакумэнтаў да сакавіка 2008 году.

Паступова імпэт расейцаў пачаў ападаць. Як паведамляе эканамічны штотыднёвік «Белорусы и рынок», ідэя хутчэйшай пабудовы БТС‑2 стыкнулася з супрацівам профільных чыноўнікаў у расейскім урадзе, а сам праект так і ня быў узгоднены ў Мінпрамэнэрга Расеі. Некаторыя прынцыповыя пункты праекту былі перагледжаныя. У прыватнасьці, канчатковая магутнасьць трубаправоду была зьменшаная да 50 млн т.

Лёс новага трубаправоду, а за адно й беларускай «Дружбы», неаднойчы вырашаўся на шматлікіх сустрэчах расейскіх урадоўцаў і кіраўнікоў зацікаўленых кампаніяў. Паводле расейскіх СМІ, у такіх абмеркаваньнях прымалі ўдзел і тагачасныя прэзыдэнт РФ Уладзімер Пуцін і кіраўнік ураду Віктар Зубкоў. Актывізаваліся і лабісты: пры ўдзеле «Сургутнафтагазу» «Транснафта» вырашыла адмовіцца ад удзелу ў праекце порта Прыморск.

Аднак, якім не апынецца ў канчатковым выніку праект БТС‑2, піша «БР», расейскі ўрад павінен будзе вызначыцца адносна далейшага лёсу беларускага нафтаправоду «Дружба» — пакінуць яго ў якасьці ключавога транзытнага шляху ва Ўсходнюю Эўропу, ці пазбавіць яго гэтага стратэгічнага значэньня.

Выданьне прыводзіць словы былога кіраўніка «Транснафты» Сямёна Вайнштока пра тое, што ў эканамічным значэньні праект БТС‑2 нявыгадны на 100%, але ягоны лёс цалкам залежыць ад паводзінаў афіцыйнага Менску.

Сямён Печанко, паводле «Белорусы и рынок»

Каментары

Цяпер чытаюць

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе9

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Усе навіны →
Усе навіны

Памерла тайская прынцэса Баджракіціябха — старэйшая дачка караля і абаронца правоў вязняў. Тры гады яна была ў коме

Дзмітрый Мядзведзеў апублікаваў здзеклівае віншаванне з Днём Расіі36

«Большая частка сядзіць сумленна, але ціха». Павел Вінаградаў пра палітвязняў, чые прозвішчы невядомыя6

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў46

Як замяніць старыя сапсаваныя аўтамабільныя нумары на новыя5

Шакіра — першая спявачка, якая выступіла на чатырох чэмпіянатах свету1

Таленавітага беларускага харэографа злавілі ў Пецярбургу з наркотыкамі11

У Расіі прыпынілі продаж самага папулярнага красовера «Белджы»2

Сям'я схадзіла ў мінскі аквапарк, а цяпер хоча вярнуць грошы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе9

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць