Андрэй Расінскі. Кадры11

«Хронікі Нарніі: Прынц Касьпіян»

Халаднаватае фэнтэзі пра гераічныя бітвы

poster Хронікі Нарніі: Прынц Касьпіян (The Chronicles of Narnia: Prince Caspian)
ЗША – Вялікабрытанія, 2008, каляровы, 108 хв.
Рэжысэр: Эндру Адамсан
Ролі выконваюць: Бэн Барнз, Джордж Генлі, Скандар Кайнз, Ўільям Мозьлі, Сэрджыа Кастэліта, Пітэр Дзінклэйдж, Ўорўік Дэйвіс
Жанр: Фэнтэзі паводле кнігі Клайва Сынклера Льюіса
Адзнака: 5,5 (з 10)

Героі нарнійскіх хронік дзеці Певенсі вяртаюцца ў чароўную краіну. Але, калі ў Англіі прайшоў год, то ў Нарніі мінулі стагодзьдзі. Краіна разбураная, гномы й кентаўры схаваліся ў лясах, а па суседзтве пануе падступны кароль Міраз. У Нарніі ёсьць надзея – юны прынц Касьпіян. Ангельскія падлеткі – “старажытныя каралі і каралевы” далучаюцца да Касьпіяна і ўзначальваюць нарнійскую армію…

Другая частка нарнійскіх хронік патанае ў попельна-шэрых колерах зла. Аграмадны палац Міраза, цёмныя сутарэньні, начныя сцэны, зьляканы й сьцішаны лес. Хаця кампутарных эфэктаў, у параўнаньні з папярэдняю часткай, няшмат, дэкарацыі й касьцюмы ўражваюць: для арміі тальмарынцаў было выкавана амаль 4 тысячы кальчугаў і масак. Героі-падлеткі зацята ваююць (і забіваюць!), крычыць у пакутах парадзіха, усьміхаецца злы кароль.

Хрысьціянскія алюзіі, якія захоўваліся ў ранейшых хроніках, з гэтага фільму зьніклі; стужка пераўтварылася ў халаднавата-нязграбнае фэнтэзі пра гераічныя бітвы.

Хаця фінальная бойка – маштабна-відовішчная, сьветлыя чары дабра выдыхліся; ангельскія дзеці – ваяўніча-бадзёрыя макеты, а мудры леў – кампутарны статыст.

На гэткім тле зухаваты баявы мыш – як бальзам на глядацкае сэрца.

Актор Бэн Барнз у ролі прынца Касьпіяна бярэ больш фактурай, падкалодна-падступны Сэрджыа Кастэліта (кароль Міраз) яго перайграе.

“Прынц Касьпіян” ня лезе ў шэдэўры, але й не катуе нудой. Заўзятары “Хронік Нарніі” знойдуць у ім дарагія ўзгадкі, але й незадаволеных будзе шмат.

Кінатэрміны

Кінападзеі

Усе фільмы

Кінатворцы

Каментары1

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе9

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Усе навіны →
Усе навіны

Памерла тайская прынцэса Баджракіціябха — старэйшая дачка караля і абаронца правоў вязняў. Тры гады яна была ў коме

Дзмітрый Мядзведзеў апублікаваў здзеклівае віншаванне з Днём Расіі36

«Большая частка сядзіць сумленна, але ціха». Павел Вінаградаў пра палітвязняў, чые прозвішчы невядомыя6

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў46

Як замяніць старыя сапсаваныя аўтамабільныя нумары на новыя5

Шакіра — першая спявачка, якая выступіла на чатырох чэмпіянатах свету1

Таленавітага беларускага харэографа злавілі ў Пецярбургу з наркотыкамі11

У Расіі прыпынілі продаж самага папулярнага красовера «Белджы»2

Сям'я схадзіла ў мінскі аквапарк, а цяпер хоча вярнуць грошы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе9

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць