Эканоміка11

Продаж беларускіх «МАЗаў» у Расіі знізіўся на 23,4%

Паводле вынікаў першага паўгоддзя продаж беларускіх «МАЗаў» на расійскім рынку скараціўся на 23,4%, сведчаць звесткі расійскага аналітычнага агенцтва «Аўтастат», якое спецыялізуецца на рынку транспартных сродкаў.

За студзень—чэрвень 2016 года, паводле даных агенцтва, на расійскім рынку было рэалізавана 1.366 грузавых аўтамабіляў «МАЗ» (поўнай масай большай за 3,5 тоны), што на 23,4% менш у параўнанні з першай паловай мінулага года.

За гэты ж перыяд КАМАЗу, які з'яўляецца адным з асноўных канкурэнтаў беларускага вытворцы, удалося павялічыць продаж на 11,5% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.

Пры гэтым у чэрвені 2016 года на расійскім рынку было прададзена 1.559 грузавых аўтамабіляў «КАМАЗ», што на 15,5% больш у параўнанні з аналагічным месяцам мінулага года. У той жа час беларускаму вытворцу на расійскім рынку ўдалося прадаць 269 «МАЗаў», на 1,1% больш у параўнанні з аналагічным месяцам мінулага года.

У чэрвені 2016 года сукупны аб'ём расійскага рынку новых грузавых аўтамабіляў, на якім беларускі вытворца рэалізуе асноўны аб'ём сваёй тэхнікі, склаў 4,1 тыс. адзінак. Пры гэтым у чэрвені продаж грузавых аўтамабіляў на расійскім рынку рос трэці месяц запар, паведамляе «Аўтастат».

Паводле вынікаў працы за першую палову 2016 года доля МАЗа на расійскім рынку грузавых аўтамабіляў склала 6,2% супраць 7,4% за аналагічны перыяд 2015 года.

Доля КАМАЗа ў агульным аб'ёме продажу на расійскім рынку новых грузавых аўтамабіляў склала ў студзені—чэрвені 2016 года 40,9% і павялічылася ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года на 8,1 працэнтнага пункта.

Нагадаем, у красавіку гэтага года Мінскі аўтамабільны завод наведваў Аляксандр Лукашэнка і заявіў, што прадпрыемства можа атрымаць дзяржпадтрымку толькі пад канкрэтныя рынкі збыту. «Вы атрымаеце грошы, магчыма, і кітайскія крэдыты, толькі тады, калі пакажаце, што ў вас ёсць рынкі, куды прадасце гэтую прадукцыю. У іншым выпадку не дадзім ні капейкі», — папярэдзіў Лукашэнка.

Каментары1

Цяпер чытаюць

У Мінску адкрылі першы дыяганальны пешаходны пераход

У Мінску адкрылі першы дыяганальны пешаходны пераход

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска вырасціла пад Мінскам гіганцкую двухметровую лілею

Сырскі: Я і не ведаў, што ў нас з Фёдаравым канфлікт, але прашу прабачэння12

Мінскі гандлёвы цэнтр хоча знайсці кіраўніка з веданнем пяці замежных моў9

У акупаваным Крыме праз праблемы з мабільнай сувяззю вяртаюцца да таксафонаў2

Рыбакі злавілі на Прыпяці сома, але не думалі, што яго могуць скрасці1

Швейцарыя памяняе свайго пасла ў Беларусі1

У Вілейскім раёне адкапалі сляды ўзброенага канфлікту сярэдзіны І тысячагоддзя

Зборная Іспаніі пасля чэмпіянату свету ўзначальвае рэйтынг ФІФА

«Ураджай шукае дом». У гомельскай кавярні задарма раздаюць кабачкі ўсім ахвотным1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску адкрылі першы дыяганальны пешаходны пераход

У Мінску адкрылі першы дыяганальны пешаходны пераход

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць