Грамадства1111

Масавы пікет БНФ у цэнтры Мінска з дзясяткам нацыянальных сцягоў ФОТАРЭПАРТАЖ

27 ліпеня 1990 года Вярхоўны Савет БССР прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі. Актывісты партыі БНФ правялі акцыю каля Плошчы Якуба Коласа, утварыўшы ланцуг з бела-чырвона-белых сцягоў, каб нагадаць пра гадавіну прыняцця Дэкларацыі. 

Агулам удзельнікаў было два дзясяткі — людзі трымалі нацыянальныя сцягі, стаўшы ў ланцуг перад Філармоніяй ля Плошчы Якуба Коласа. 

Разам з гэтым партыя БНФ збірала подпісы за вылучэнне сваіх сяброў кандыдатамі ў дэпутаты, а таксама за рэабілітацыю пісьменніцы Ларысы Геніюш — уключэнне яе твораў у школьную праграму. 

Міліцыі было ледзь не болей за пікетоўшчыкаў. Асобы ў цывільным здымалі на камеры нават тое, як людзі аддаюць свой подпіс за кандыдата ад БНФ — а такіх мінакоў было нямала. 

Адзін з актывістаў таксама трымаў у руках сцяг ЗША, на пытанне карэспандэнта «Нашай Нівы», навошта ён прынёс яго на беларускі Дзень Незалежнасці, мужчына ўцямна не адказаў. 

Але ж адзін з ягоных паплечнікаў патлумачыў, што ЗША выступае гарантам незалежнасці Беларусі згодна з Будапешцкім мемарандумам, а таксама не прэтэндуе на нашую тэрыторыю, як некаторыя ўсходнія суседзі. 

Людзі фатаграфуюцца з амерыканскім сцягам

Варта ўсё ж дадаць, што мінакі ўспрымалі амерыканскі сцяг не вельмі прыязна. 

Агулам лідар партыі БНФ Аляксей Янукевіч ацаніў акцыю пазітыўна, сказаўшы, што добрае надвор'е і час паспрыялі таму, каб нацыянальную сімволіку на вуліцах Мінска ўбачыла як мага болей людзей. 

Лідар БНФ Аляксей Янукевіч

Таксама Янукевіч зазначыў, што цягам гэтай выбарчай кампаніі шэрагі БНФ пачалі поўніцца людзьмі, якія выказваюць жаданне запісацца ў партыю, проста падыходзячы да пікетаў на вуліцах. 

«Перамены магчымыя, трэба паверыць у гэта, а не чакаць, пакуль хтосьці прыйдзе і за вас штосьці зробіць», — падсумаваў лідар БНФ. 

Каментары11

Цяпер чытаюць

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей6

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Усе навіны →
Усе навіны

Кітай абвясціў пра спецыяльную ваенна-марскую аперацыю паблізу Тайваня4

У Арменіі праходзяць парламенцкія выбары. Галоўным пытаннем на іх сталі адносіны з Расіяй5

Стваральнік «Зорных войнаў» рыхтуе да адкрыцця свой футурыстычны музей коштам мільярд даляраў ФОТЫ1

Сын Саннікава расказаў, чаму вучыўся ў Чарнагорыі: У Варшаве здалася неспакойнай сітуацыя з шавінізмам28

Украіна: Расіяне павялічылі колькасць дронаў, якія запускаюцца з Беларусі7

Расіяне атакавалі два ўкраінскія пошукава-выратавальныя судны

У Кеніі зноў пабачылі «прывіда лесу», які баяліся, што ўжо знік

Пасля дажджу над Мінскам паднялася незвычайная вясёлка ФОТАФАКТ1

У Арменіі ЦВК адмовілася здымаць з выбараў галоўны прарасійскі блок8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей6

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць