Грамадства66

Сацыёлаг Нікалюк каментуе ролік БТ пра НІСЭПД: «Мяне гэтая фігня не цікавіць»

Учора на тэлеканале «Беларусь-1» выйшаў вялізны сюжэт, прысвечаны працы незалежнага, зарэгістраванага ў Літве сацыялагічнага цэнтра НІСЭПД. Ананімныя аўтары матэрыяла сцвярджаюць, што супрацоўнікі НІСЭПД проста не праводзяць даследаванні.

Было закранутае і пытанне грошай.

«Большая частка сродкаў нават да Беларусі не даходзіла. Часам драбкі ад бюджэту перадаваліся праз адну вядомую тут, у Беларусі, і ў глабальным павуцінні медыяасобу. За адкаты і права першай ночы, дакладней першай публікацыі лічбаў і аналітыкі», — казаў закадравы голас. У гэтае самае імгненне на тэлеэкранах дэманстраваўся твар незалежнага сацыёлага Сяргея Нікалюка.

Мы папрасілі яго пракаментаваць дадзеную сітуацыю.

«Гэтыя расказы пра напісанае на каленках… Разумееце, гэта фігня мяне не цікавіць. Не маю жадання нават каментаваць. Усе лічбы я браў з сайта, з адкрытага доступу.

Мяне цікавіць іншае троху. Давайце уявім, што ўсё сказанае ў рэпартажы праўда. Што НІСЭПД атрымлівае грошы ад амерыканцаў і выдае за іх кошт поўную туфту. Але кожнай хлусні трэба супрацьставіць праўду. Чаму Інстытут сацыялогіі Акадэміі навук, які знаходзіцца на дзяржаўным фінансаванні, не друкуе ніякіх вынікаў апытанняў? Зайдзіце на іх сайт і знайдзіце там свежыя лічбы. Нічога няма!

Я не сумняюся, што ў Інстытуце сацыялогіі працуюць прафесіяналы сваёй справы. Менавіта таму яны не могуць друкаваць фальшывыя лічбы, а сапраўдныя могуць шмат каму не падабацца.

Што тычыцца гэтых папер на каленках, то мяне цікавяць толькі маладыя жаночыя каленкі, і нават, калі на іх напісаныя несапраўдныя лічбы, то мяне гэта мала хвалюе».

Каментары6

Цяпер чытаюць

У Мінску адкрылі першы дыяганальны пешаходны пераход

У Мінску адкрылі першы дыяганальны пешаходны пераход

Усе навіны →
Усе навіны

Школьнае адзенне цяпер можна шыць толькі ў Беларусі1

Беларуска вырасціла пад Мінскам гіганцкую двухметровую лілею

Сырскі: Я і не ведаў, што ў нас з Фёдаравым канфлікт, але прашу прабачэння12

Мінскі гандлёвы цэнтр хоча знайсці кіраўніка з веданнем пяці замежных моў9

У акупаваным Крыме праз праблемы з мабільнай сувяззю вяртаюцца да таксафонаў2

Рыбакі злавілі на Прыпяці сома, але не думалі, што яго могуць скрасці1

Швейцарыя памяняе свайго пасла ў Беларусі1

У Вілейскім раёне адкапалі сляды ўзброенага канфлікту сярэдзіны І тысячагоддзя

Зборная Іспаніі пасля чэмпіянату свету ўзначальвае рэйтынг ФІФА

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску адкрылі першы дыяганальны пешаходны пераход

У Мінску адкрылі першы дыяганальны пешаходны пераход

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць