Эканоміка1919

Мантаж корпуса рэактара Беларускай АЭС прыпынены

Цяпер мантаж корпуса рэактара Беларускай АЭС прыпынены, астатнія работы вядуцца ў штатным рэжыме, паведаміў журналістам 1 жніўня намеснік міністра энергетыкі Беларусі Міхаіл Міхадзюк.

Фота belsat.eu.

Паводле яго слоў, рашэнне аб прыпыненні мантажу корпуса прынятае замоўцам і органам рэгулявання адразу пасля няштатнай сітуацыі.

Гаворачы пра далейшае развіццё падзей, Міхадзюк праінфармаваў: «Магчымыя толькі два сцэнары: альбо выкарыстанне гэтага корпуса, але пры пацвярджэнні бяспекі матэрыялаў, альбо яго замена. Іншых варыянтаў не можа быць. Аднак зараз слова за спецыялістамі. Мы ў першую чаргу кіруемся неабходнасцю безумоўнай арганізацыі бяспекі АЭС».

У гэты час сітуацыю з корпусам рэактара вывучаюць генеральны канструктар ядзернай устаноўкі АКБ «Гідрапрэс», галоўная матэрыялазнаўчая арганізацыя «Расатама» ЦНДІмаш, генеральны праекціроўшчык «НІАЭП», генпадрадчык «Атамстройэкспарт». Матэрыялы перададзеныя замоўцу — РУП «Беларуская АЭС». Пасля вывучэння яны будуць накіраваныя органу рэгулявання — Дзяржатамнагляду.

«Для нас вельмі важна ўлічваць, што корпус рэактара — гэта адказны элемент ядзернай устаноўкі. Сёння трэба разабрацца, што адбылося, і галоўнае — якія наступствы гэтай няштатнай сітуацыі. Мы разбіраемся, ці было гэта дакрананне, удар, які стан металу», — цытуе Міхадзюка дзяржаўнае агенцтва БелТА.

«Генпадрадчык адзначае, што пашкоджаная афарбоўка корпуса рэактара. Трэба сказаць, што ёсць сляды ад строп. Але мы запатрабавалі больш глыбокі аналіз стану металу і корпуса рэактара. Такія экспертызы расійскім бокам праведзеныя, матэрыялы паводле іх вынікаў нам перададзеныя, але патрэбен час, каб разабрацца і вынесці канчатковы вердыкт», — дадаў ён.

Намеснік міністра энергетыкі запэўніў, што з вынікамі расследавання будзе азнаёмленая грамадскасць.

Міхадзюк таксама заявіў, што Беларусь пры будаўніцтве АЭС адкрытая для міжнародных экспертаў.

«Літва заклікае Беларусь запрасіць міжнародных экспертаў правесці поўную праверку работ на будаўніцтве АЭС. Але каго мы не пусцілі на пляцоўку? За апошні год на пляцоўцы было 70 дэлегацый, з іх 12 — замежныя. Пасол Літвы ў Беларусі адмовіўся ад наведвання. Якія яшчэ патрэбныя міжнародныя эксперты, які іх павінен быць статус? Якім дакументам гэта вызначана?» — задаўся пытаннем намеснік міністра.

Ён звярнуў увагу, што літоўскі бок заклікае неадкладна правесці ацэначную SEED-місію МАГАТЭ, хоць Беларусь заявіла пра яе запрашэнне яшчэ ў кастрычніку 2014 года. Якраз у гэтыя дні эксперты МАГАТЭ працавалі ў Беларусі для падрыхтоўкі місіі SEED, нагадаў ён. І Мінэнерга мае намер запрашаць экспертаў МАГАТЭ, як і раней, на рэгулярнай аснове.

Акрамя таго, Беларусь да канца года правядзе на пляцоўцы ў Астраўцы стрэс-тэсты.

У «Расатаме» заявілі пра гатоўнасць замяніць корпус рэактара для БелАЭС

Каментары19

Цяпер чытаюць

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны22

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Усе навіны →
Усе навіны

21‑гадовы расійскі хакеіст выпадкова застрэліўся на вачах у дзеда. Пенсіянер не вытрымаў гора і забіў сябе5

«Зладзілі маленькі Кітай». Што вядома пра новую вытворчасць халадзільнікаў у Баранавічах3

«Галоўная крыніца выдаткаў — гэта часта адносіны». Айцішнік расказаў, як за тры гады купіў кватэру ў Тбілісі з заробку5

У Мінску на Партызанскім праспекце аўтамабіль збіў 21‑гадовага хлопца на самакаце4

Прызначаны новы міністр прыродных рэсурсаў3

Прызначана галоўная рэдактарка «СБ. Беларусь сегодня»7

Чаму нафта каштуе менш за $100, нягледзячы на вайну на Блізкім Усходзе? Адказ трэба шукаць у Кітаі

Таццяну Мартынаву знялі з цягніка на польскай мяжы і забаранілі ўезд у ЕС на 10 гадоў93

У Гродне дзяўчатам 14 і 15 гадоў пагражае калонія за шопінг у інтэрнэце1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны22

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць