Свет2222

Трамп заяўляе пра пагрозу Трэцяй сусветнай вайны праз Крым

Калі ЗША паспрабуюць сілай вярнуць Крым Украіне, гэта будзе азначаць пачатак Трэцяй сусветнай вайны. Пра гэта кандыдат у прэзідэнты ЗША ад Рэспубліканскай партыі Дональд Трамп заявіў на сустрэчы з прыхільнікамі ў штаце Агаё, перадае РБК.

Фота static31.cmtt.ru.

Трамп абверг прэсу, якая насміхалася, быццам палітык не ведае, пра далучэнне Крыма ў 2014 годзе да Расіі. «Я ведаю гэта дакладна. Гэта было прыкладна два гады таму. Прыкладна», — адзначыў Трамп.

Згадку, што Крым раней належаў Украіне, ён пракаментаваў наступным чынам: «Так, добра, гэта было два гады таму. Я маю на ўвазе, вы хочаце ўсё вярнуць назад, вы хочаце пачаць Трэцюю сусветную вайну, каб атрымаць яго назад?». Пры гэтым Трамп некалькі раз нагадаў, што ўсё гэта адбывалася «падчас дзяжурства Абамы».

Таксама на мітынгу ў Агаё Трамп чарговы раз выступіў за саюзніцкія адносіны з Расіяй. На яго думку, ЗША і Расія разам могуць перамагчы «Ісламскую дзяржаву». Да такога саюза, на яго думку, маглі б далучыцца і іншыя краіны.

Раней паведамлялася, што Трамп абяцаў, стаўшы прэзідэнтам, разгледзець пытанне аб прызнанні Крыма часткай Расіі.

Каментары22

Цяпер чытаюць

Прарасійскія партыі прайгралі ў Арменіі, партыя Пашыняна атрымае 60% месцаў у парламенце17

Прарасійскія партыі прайгралі ў Арменіі, партыя Пашыняна атрымае 60% месцаў у парламенце

Усе навіны →
Усе навіны

«Трэба быць с*кай, каб не падманулі?» Беларуска абураная сэрвісам на Камароўскім рынку6

Як мазырскі хлопец за грошы хадзіў на лукашэнкаўскія мітынгі, а ў Швейцарыі адкрыў у сабе беларускасць5

Чаму жанчыны жывуць даўжэй? Справа не ў шкодных звычках3

Сусед па палаце прадаў беларускаму «ветэрану СВА» аўтамабіль — як аказалася, паламаны. А пасля тую машыну яшчэ і скралі2

У махляроў новая пастка для пенсіянераў: адмовіцца амаль немагчыма1

Як ідзе бізнэс у Валерыя Сахашчыка ў Польшчы14

Ці можна рабіць прышчэпку ад клешчавога энцэфаліту летам?

Як прайшоў канцэрт Макса Каржа ў Стамбуле. Туды даехала нават былая прапагандыстка27

Ціханоўская перадала ліст патрыярху Варфаламею, які прыехаў у Літву4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прарасійскія партыі прайгралі ў Арменіі, партыя Пашыняна атрымае 60% месцаў у парламенце17

Прарасійскія партыі прайгралі ў Арменіі, партыя Пашыняна атрымае 60% месцаў у парламенце

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць