Беларускі школьнік заваяваў золата на міжнароднай хімічнай алімпіядзе
Ад 23 ліпеня да 1 жніўня ў Тбілісі (Грузія) прайшла 48-я міжнародная хімічная алімпіяда. Беларускія адзінаццацікласнікі прывезлі адтуль адразу 4 медалі — 1 залаты і тры сярэбраныя.
Усяго ў алімпіядзе ўзялі ўдзел 264 чалавекі з 67 краін свету. Сярод залатых медалістаў ёсць наш Канстанцін Анісовіч (навучэнец гімназіі № 13 Мінска).
Пры гэтым залаты медаль не азначае абсалютнай перамогі, таму што медалёў кожнай вартасці раздаюць некалькі дзясяткаў. Срэбра заваявалі Раман Ларковіч і Рыгор Сіненка (абодва з ліцэя БДУ), а таксама Міраслаў Макарэвіч (мінская школа № 47).

На фота ў ніжнім шэрагу злева направа: Міраслаў Макарэвіч, Канстанцін Анісовіч, Раман Ларковіч, Рыгор Сіненка.
Як зазначыў адзін з трэнераў каманды, навуковы супрацоўнік Інстытута фізіка-арганічнай хіміі НАН Беларусі, Максім Фаміч, такі вынік — падзея выбітная на фоне складанасці заданняў і міжнароднай канкурэнцыі, асабліва з хлопцамі з паўднёва-ўсходняй Азіі.
-
Пасольства Польшчы ў Мінску змяняе правілы прыёму дакументаў на карту паляка
-
Славенія заплаціць беларусу амаль 100 тысяч еўра за тое, што на яго навялі пісталет пры затрыманні, а пасля пратрымалі год за кратамі
-
«Пагроза бяспецы калег». Зазулінская патлумачыла, чаму ў «Еўрапейскім выбары» перасталі давяраць Мамаевай
Цяпер чытаюць
«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі
Каментары