Здарэнні22

У Віцебску двухгадовае дзіця засталося жывым пасля падзення з сёмага паверха

У Віцебску двухгадовае дзіця выпала з акна кватэры на сёмым паверсе. Як паведамляе УУС Віцебскага аблвыканкама, няшчасны выпадак адбыўся вечарам 1 жніўня каля 19:30 у адным з дамоў па праспекце Будаўнікоў. У выніку падзення хлопчык з шматлікімі траўмамі быў дастаўлены ў абласную клінічную бальніцу.

У гэтай сувязі УУС Віцебскага аблвыканкама нагадвае ўсім, што падобных трагедыі можна пазбегнуць, калі загадзя прадумаць сістэму абароны. Перш за ўсё неабходна замовіць акно з блакатарам, не будзе лішнім, калі яго ручкі можна замкнуць на ключ, а потым проста выцягнуць яго і прыбраць далей ці насіць з сабой.

Папрасіць усталёўшчыкаў зрабіць дадатковыя зашчапкі уверсе рамы, куды дзіця не дацягнецца, ці замовіць вокны з ручкамі, якія можна здымаць і забіраць з сабой. Важна таксама абмежаваць магчымасць дзіцяці ўзбірацца на падваконнік.

Каментары2

Цяпер чытаюць

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу4

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу

Усе навіны →
Усе навіны

За паўгода ў Беларусі за палітыку асудзілі 11 непаўналетніх3

Эканаміст Львоўскі: Павышаць пенсійны ўзрост ёсць куды. Можна жанчынам павысіць53

«Паклалі цела на асфальт і вырашылі адпачыць». Мінчанка абураная дзяржаўнай рытуальнай службай9

27‑гадовага тэсціроўшчыка з Кобрына асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» па вяртанні з Польшчы8

Энергаблок №2 Беларускай АЭС зноў адключаны ад сеткі3

Пяцёра альпіністаў загінулі на Эльбрусе

Беларусы расказалі пра сямейны бюджэт і выдаткі на іпатэку ў Польшчы6

Навукоўцы вызначылі рысы твару, якія людзі часцей за ўсё лічаць прывабнымі5

Другая пятля на шыі сусветнага гандлю. Хусіты пагражаюць закрыць Чырвонае мора5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу4

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць