Польшча адмяніла ўведзены ў ліпені памежкантроль з краінамі Еўрасаюза, паведамляюць інфармагенцтвы.
Увядзенне кантролю 4 ліпеня было ўзгоднена польскімі ўладамі ў сувязі з самітам НАТА, які праходзіў у Варшаве 8-9 ліпеня, і Сусветнымі днямі моладзі. Таксама было прынята рашэнне аб прыпыненні дзеяння норм мясцовага прыгранічнага руху (МПР) з Калінінградскай вобласцю Расіі і прыгранічнымі тэрыторыямі Украіны.
Паводле інфармацыі памежслужбы Польшчы, з 3 жніўня адменены кантроль на межах з Чэхіяй, Германіяй, Славакіяй, Літвой. Таксама адноўлены МПР з Украінай. МПР з Расіяй пакуль аднаўляць не плануецца.
Як адзначае памежслужба, фактычна за месяц кантролю былі правераныя амаль 500 тысяч чалавек і каля 55 тысяч сродкаў транспарту. Пры гэтым больш за 320 чалавек, якія спрабавалі перасячы польскую мяжу, былі затрыманыя. 144 чалавекі атрымалі адмову ва ўездзе.
Цяпер чытаюць
«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі
Каментары