Здарэнні5454

Затрыманы дырэктар беларускамоўнай гімназіі №4 Мінска

Юрый Бандарэнка, дырэктар гімназіі, быў затрыманы 18 жніўня на сваім працоўным месцы.

Юрый Бандарэнка. Фота gymn4.minsk.edu.by

«Затрымалі яго ўдзень, непасрэдна ў гімназіі. Перакрыты быў цэлы паверх, туды нікога не пускалі. У кабінеце дырэктара правялі вобшук, у панятыя ўзялі двух сакратароў і завуча, — паведаміла «Нашай Ніве» крыніца, якая працуе ў навучальнай установе. — Кажуць, што гэта былі супрацоўнікі КДБ, бо хтосьці бачыў надпіс на пячатцы… Але гэта могуць быць і чуткі. Дакладна пакуль невядома. Увогуле, з калектывам гімназіі асабліва ніхто не размаўляў. За што затрымліваюць Бандарэнку, не паведамлялі. Вобшук праводзілі пяцёра ў цывільным. Вядома, што яны забіралі паперы з кабінета Бандарэнкі, прычым толькі тыя, дзе было штосьці напісана яго ўласнай рукою — надрукаванага не бралі».

Юрый Бандарэнка працаваў дырэктарам гімназіі №4 з 1997 года. Ягоны педагагічны стаж складае 45 гадоў.

Афіцыйнай інфармацыі пра затрыманне Юрыя Бандарэнкі пакуль няма.

Крыніцы ў гімназіі звязваюць затрыманне з гаспадарчай дзейнасцю або з пытаннямі да прыёму дзяцей у гімназію. Палітыкі тут быць не можа, кажуць у гімназіі.

Каментары54

Цяпер чытаюць

Дзень Расіі: гараць НПЗ у Ніжнякамску, завод каўчуку ў Тальяці і аб'ект у Сімферопалі

Дзень Расіі: гараць НПЗ у Ніжнякамску, завод каўчуку ў Тальяці і аб'ект у Сімферопалі

Усе навіны →
Усе навіны

Старажытныя суслікі елі мяса мамантаў. Доказ знайшлі ў іх какашках3

Расійскія вайскоўцы амаль год злівалі сакрэтныя дакументы і паролі ў адкрыты чат у Telegram1

На пятніцу ў Мінскай вобласці абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі з-за пахаладання

У Мінску з’явіўся першы аўтамат з сушы. Што па цэнах?2

Вучэбка ў Пскове, абяцанне ануляваць крэдыты і судзімасці, але ні слова пра самае важнае. Як беларусаў вярбуюць на вайну10

У Лунінцы 9‑гадовы хлопчык на квадрацыкле збіў 7‑гадовае дзіця на веласіпедзе

У Брэсце верніцу адправілі ў ізалятар за велікодныя размовы з мінакамі на вуліцы8

Выдавецтва «Папуры» анансуе дзясятак кніг для дзяцей і дарослых

У Мінску беларускія клубніцы прадаюцца ўжо ад 5 рублёў за кілаграм1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзень Расіі: гараць НПЗ у Ніжнякамску, завод каўчуку ў Тальяці і аб'ект у Сімферопалі

Дзень Расіі: гараць НПЗ у Ніжнякамску, завод каўчуку ў Тальяці і аб'ект у Сімферопалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць