Культура99

Як раней адзначалі Дзяды

Дзяды — гэта агульная назва продкаў, а таксама свята іх памінання і ўшанавання. У гэтыя дні жывыя запрашаюць у госці ўжо памерлых сваякоў з іншасвету, частуюць іх і просяць, каб яны паспрыялі дабрабыту ў жыцці.

Восеньскія Дзяды адзначаюцца ў перыяд канца кастрычніка — пачатку лістапада. Галоўны элемент абраду — вячэра ў памяць памерлых сваякоў.

Рытуал Дзяды у найбольш архаiчнай форме захаваўся толькi ў беларусаў, а свае карані вядзе са старажытнага абраду трызны. У гэты дзень усе хатнiя мылiся ў лазнi i пакiдалi крыху вады i венiк для Дзядоў. Не шкадуючы прыпасаў, гатавалi вячэру. Продкаў трэба было добра пачаставаць, а потым i павесялiць, iначай яны нашлюць неўраджай i розныя няшчасцi. У некаторых мясцiнах на рытуал запрашалi гасцей (звычайна сваякоў, суседзяў, а часам i жабракоў).

Перад тым, як сесцi вячэраць, вешалі рушнік каля дзвярэй, адчынялі комін, «бо мёртвыя будуць ісці», гаспадар тры разы абыходзiў са свечкай стол, адчынялi вокны i дзверы i клікалi па iмёнах продкаў.

У розных мясцінах на стол ставiлi розную колькасць страў — дзе цотную, дзе няцотную (сем, адзінаццаць, дванаццаць), але, нягледзячы на гэта, у некаторых вёсках дазвалялася з’есцi толькi тры стравы i выпiць тры чаркi. Сярод страў былi варанае i смажанае мяса, блiны, клёцкi, кiсель, гарох з макавым малаком, крупнiк з грыбамi або рыбай, верашчака з каўбасой ды iнш. На стол ставiлi так званыя Дзедаўскую чарку i Дзедаўскую мiску, куды кожны з прысутных адлiваў напоi i адкладаў ежу. У час вячэры гаварылi толькi пра продкаў, успамiналi iх учынкi, парады. На Дзiсеншчыне выпiсвалi з сямейнай хронiкi памерлых i ўпiсвалi нованароджаных.

Пасля вячэры гаспадар казаў: «Святыя Дзяды, вы сюды прыляцелi, пiлi, елi, ляцiце ж цяпер да сябе!» У многiх мясцiнах на стале пакiдалi рэшткi страў, бо лiчылася, што душы продкаў будуць частавацца яшчэ да ранiцы.

Часам пасля вячэры весялiлi Дзядоў. Былi песнi, пляскi, маскарады. Пасля заканчэння вячэры свечку тушылi хлебнай скарынкай або блiнам. Iснавала прыкмета: калi дым пойдзе ўверх — добра, а калi нахiлена, асаблiва ў бок дзвярэй, то ў сям’i нехта памрэ. Паводле павер’я, калi не спаць ноч пасля Дзедавай вячэры, то можна ўбачыць Дзядоў.

У некаторых раёнах Беларусi на Дзяды наведваюць могiльнiкi — робяць прыклады (нарубы, церамкi, каменныя плiты), абкладаюць магiлы дзiрваном, камянямi, ставяць крыжы. Пасля на магiлах пакiдаюць пачастунак. Часта ў гонар кожнага памерлага запальвалi асобнае вогнiшча. З дому з печы прыносiлi гарачыя вуголлi, якiя насыпалi на магiлы, а гаршкi разбiвалi ўшчэнт.

Паводле энцыклапедычнага слоўніка «Міфалогія беларусаў».

Каментары9

Цяпер чытаюць

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна5

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна

Усе навіны →
Усе навіны

У другім матчы чэмпіянату свету Паўднёвая Карэя атрымала валявую перамогу над Чэхіяй1

Навукоўцы распрацавалі інструмент для прагназавання часу смерці1

У першым матчы мундыялю-2026 Мексіка перамагла ПАР

У Мексіцы прайшла першая цырымонія адкрыцця чэмпіянату свету па футболе1

«Абвінавачванні застаюцца галаслоўныя». Мамаева адказала Зазулінскай3

Пры ўзвядзенні дома ў Мінску будаўнікі замянілі керамзітабетон на «гіпсакардон». Людзі забілі трывогу2

Пад Докшыцамі навукоўцам наглядна паказалі, як усё было падчас вайны ФОТЫ9

Пад Мінскам жанчына стварыла на 45 сотках кветкавае каралеўства5

У Індыйскім акіяне знайшлі гіганцкія «могілкі кітоў», якія фармаваліся мільёны гадоў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна5

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць