Афіша

Кірыл Стаселька прэзентуе кнігу «Marginalis»

Прэзентацыя кнігі «Marginalis» адбудзецца 19 лістапада ў 17:00 ў прасторы «Верх» па адрасе Куйбышава 22, 6 паверх (6 корпус завода Гарызонт). У прэзентацыі возьмуць удзел вядомыя беларускія пісьменнікі і музыкі.

Marginalis — насычаны і захапляльны філасофскі раман, дзеянні якога ахопліваюць больш за чатырыста гадоў, паўтары сотні персанажаў і дзясятак краінаў. Гэта пазл з мноства сюжэтных ліній і філасофскіх ды псіхалагічных матываў, якія складаюцца ў адно цэлае.

Дзеянні рамана разгортваюцца вакол уладальнікаў старажытнай загадкавай кнігі. У пошуках свайго «я» героі рамана прыходзяць да разумення, што часам не меншае значэнне мае тое, што знаходзіцца на палях, не ў цэнтры. За межамі гісторыі, жыцця, увагі.

Раман «Marginalis» быў прызнаны самым насычаным творам беларускай літаратуры. У рамане аб'ёмам 251 944 знака сустракаецца не менш за 136 персанажаў. Рэкорд быў зафіксаваны беларускім аналагам Кнігі рэкордаў Гінэса — праектам «Рэкорды Куфара».

Сачыць за навінамі пра раман можна па хэштэгу #Marginalis

Звесткі пра аўтара:

Кірыл Стаселька нарадзіўся ў Барысаве. У 2013 скончыў факультэт філасофіі і сацыяльных навук БДУ па спецыяльнасці «Сацыялогія», у 2014 — магiстратуру Інстытута падрыхтоўкі навуковых кадраў пры НАН РБ. З'яўляецца выпускніком Беларускага калегіума, Лятучага ўніверсітэта, Школы маладога пісьменніка пры ГА «Саюз беларускiх пiсьменнiкаў» і Школы маладых менеджараў публічнага адміністравання (Беларусь, Швецыя).

На дадзены момант навучаецца ў аспірантуры Акадэміі навук, з’яўляецца дырэктарам «Агенцтва інфармацыйных тэхналогій «Буцэфал», кіраўніком інтэрнэт-часопіса infographer.by і каардынатарам праекта «Народны журналіст».

Публікаваўся ў такіх часопісах, як «Дзеяслоў», «Маладосць», «Паміж», «pARTtisan», а таксама ў зборніку «Параходзік сучаснасці».

Папярэдняя кніга Кірыла Стаселькі «Дзіцячы маніфест» выйшла летась ды была намінаваная на шэраг літаратурных прэмій, у прыватнасці, трапіла ў шорт-ліст прэміі «Дэбют» і лонг-ліст «Гедройца».

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў6

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў

Усе навіны →
Усе навіны

У магілёўскім музеі запрашаюць сустрэцца з мастацтвам таемна

У дзіцячы садок — з чамаданам выбухоўкі. Гісторыя першага беларускага тэрарыста11

«Дык што вам яшчэ трэба, шаноўныя кіраўнікі ЕГУ?» Севярынец заклікаў беларусізаваць універсітэт, пакуль не позна29

Блогерка, што пераехала з Піцера пад Мінск, скардзіцца, што ніводзін забудоўшчык не звярнуўся да яе па рэкламу6

У цэнтры кіравання перавозкамі Беларускай чыгункі цэлы паверх адвялі вайскоўцам5

У Беларусі з'явяцца «Торф-гатэль» і вузкакалейка для турыстаў

Самую дарагую кватэру ў Мінску ў маі прадалі за 690 тысяч даляраў

Старажытныя суслікі елі мяса мамантаў. Доказ знайшлі ў іх какашках3

Расійскія вайскоўцы амаль год злівалі сакрэтныя дакументы і паролі ў адкрыты чат у Telegram1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў6

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць