Культура11

Мінск часова стане культурнай сталіцай выяўленчага мастацтва Еўразіі

Міжнародная выстава сучаснага мастацтва «Ад Лісабона праз Мінск да Уладзівастока» пройдзе ў Мінску ў снежні, паведамілі ў пасольстве Беларусі ў Францыі.

Праект ініцыіравалі пасольства Беларусі ў Францыі і пастаяннае прадстаўніцтва Беларусі пры ЮНЕСКА. Выставу плануецца адкрыць у Мінску 21 снежня ў Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага на заканчэнне Года культуры ў Беларусі. Плануецца, што экспазіцыя будзе ўключаць па некалькі работ аднаго сучаснага мастака з больш як 25 сталічных і буйных гарадоў краін Еўразіі. Такі маштабны праект прэтэндуе стаць адным з самых яркіх праектаў Года культуры, адзначылі ў пасольстве.

«Арганізацыя выставы «Ад Лісабона праз Мінск да Уладзівастока» ў сталіцы Беларусі прадэманструе імкненне і вядучую ролю краіны ў жаданні пабудаваць агульнаеўрапейскі дом без раздзяляльных ліній, межаў і проціпастаўленняў. Фактычна на час выставы Мінск стане своеасаблівай культурнай сталіцай выяўленчага мастацтва Еўразіі», - адзначылі ў пасольстве.

Калекцыя выставы, як чакаецца, прадставіць работы мастакоў з наступных краін і гарадоў: Аўстрыя (Вена), Балгарыя (Сафія), Бельгія (Брусель), Венгрыя (Будапешт), Вялікабрытанія (Лондан), Германія (Берлін), Італія (Рым), Казахстан (Астана), Латвія (Рыга), Літва (Вільнюс), Малдова (Кішынёў), Нідэрланды (Гаага), Польшча (Варшава), Расія (Масква, Санкт-Пецярбург, Уладзівасток), Румынія (Бухарэст), Сербія (Бялград), Славакія (Браціслава), Украіна (Кіеў), Францыя (Парыж), Партугалія (Лісабон, Мадрыд), Манака (Монтэ-Карла), Чэхія (Прага), Швейцарыя (Берн), Эстонія (Талін).

Куратарамі выставы з'яўляюцца суаўтары ідэі праекта: лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь прафесар Віктар Альшэўскі і пасол Беларусі ў Францыі Павел Латушка.

Міністэрства замежных спраў прыняло агульны патранаж над гэтым праектам. Яго таксама падтрымаў Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт. Арганізацыйную падтрымку выставе аказваюць пасольствы Беларусі ў краінах Еўропы і Азіі. Пастаяннае прадстаўніцтва Беларусі пры ЮНЕСКА прапрацоўвае магчымасць патранажу над праектам генеральнага дырэктара ЮНЕСКА.

Канцэпцыя выставы прадугледжвае магчымасць яе экспанавання тымі гарадамі, адкуль прыбудуць работы. Рэалізацыя праекта падкрэсліць вядучую ролю Беларусі ў справе пабудовы максімальна шырокай культурнай прасторы, якая аб'ядноўвае краіны і народы Еўразіі, лічаць у пасольстве Францыі.

Канцэпцыя «Вялікай Еўропы ад Лісабона да Уладзівастока» належыць прэзідэнту Францыі Шарлю дэ Голю, які марыў аб стварэнні «агульнаеўрапейскага дома». У сваёй гістарычнай прамове ў 1959 годзе ў Страсбургу прэзідэнт Францыі Шарль дэ Голь заявіў: «Так, уся Еўропа ад Атлантыкі да Урала будзе вырашаць лёсы свету!» Галоўнай ідэяй з'яўлялася імкненне да пабудовы міру на кантыненце.

Каментары1

Цяпер чытаюць

22‑гадовы Віктар з-пад Клецка пратрымаўся на фронце месяц. А пасля бацькі перасварыліся, дзелячы грабавыя15

22‑гадовы Віктар з-пад Клецка пратрымаўся на фронце месяц. А пасля бацькі перасварыліся, дзелячы грабавыя

Усе навіны →
Усе навіны

Пажары каля Мадрыда выйшлі з-пад кантролю

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска6

На старыцы Дняпра пад Рагачовам злавілі двухметровага сома ФОТЫ6

Зяленскі: Выставы ўзбраення падчас вайны дакладна праводзіць нельга1

КДК атрымае права прыпыняць працу крам за завышэнне цэн і забараняць ліквідацыю бізнэсу2

Зяленскі анансаваў з'яўленне ва Украіны беспілотнікаў з далёкасцю палёту да 10 тысяч кіламетраў3

У Бярозаўскім раёне кіроўца загінуў пасля таго, як у грузавіка лопнула кола

Трамп: Пуцін разумее, што ЗША прадаюць зброю краінам НАТА, а не непасрэдна Украіне2

Чарнагорыя плануе ўвесці візы для грамадзян Беларусі з 1 лістапада2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

22‑гадовы Віктар з-пад Клецка пратрымаўся на фронце месяц. А пасля бацькі перасварыліся, дзелячы грабавыя15

22‑гадовы Віктар з-пад Клецка пратрымаўся на фронце месяц. А пасля бацькі перасварыліся, дзелячы грабавыя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць