Свет11

Cайт Еўракамісіі падвергнуўся кібератацы

Невядомым хакерам атрымалася абмежаваць доступ карыстальнікаў да сайта Еўракамісіі, а супрацоўнікам ведамства — доступ да інтэрнэту, піша DW. Атака была спыненая, уцечкі дадзеных не адбылося.

Атака адбылася ў другой палове дня ў чацвер, 24 лістапада. Пра гэта паведамляе бельгійскае выданне La Libre Belgique са спасылкай на канфідэнцыйны дакумент Еўракамісіі, які трапіў у распараджэнне журналістаў.

Афіцыйны прадстаўнік Еўракамісіі Маргарыціс Схінас пацвердзіў гэтую інфармацыю, удакладніўшы, што меў месца адзін з відаў DoS-атакі «буйнога маштабу».

Па словах Схінаса, адбылося перанасычэнне паласы прапускання ў Сетку, праз што быў абмежаваны доступ карыстальнікаў да сайта органа выканаўчай улады ЕС, а таксама доступ яго супрацоўнікаў да інтэрнэту. Атака была спыненая, і ніякай уцечкі дадзеных не адбылося. Прадстаўнік Еўракамісіі не ўдакладніў, хто можа стаяць за арганізацыяй кібератакі на сайт ведамства.

Раней паведамлялася, што ў МУС ФРГ сур'ёзна разглядаюць магчымасці расійскіх спецслужбаў па ўздзеянні на грамадскую думку напярэдадні парламенцкіх выбараў 2017 года пры дапамозе кібератак. 

Каментары1

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей5

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна: Расіяне павялічылі колькасць дронаў, якія запускаюцца з Беларусі6

Расіяне атакавалі два ўкраінскія пошукава-выратавальныя судны

У Кеніі зноў пабачылі «прывіда лесу», які баяліся, што ўжо знік

Пасля дажджу над Мінскам паднялася незвычайная вясёлка ФОТАФАКТ1

У Арменіі ЦВК адмовілася здымаць з выбараў галоўны прарасійскі блок8

«Навошта нам вёскі па тры чалавекі?» Пётра Пятроўскі прапануе звозіць пенсіянераў з малых вёсак у аграгарадкі20

«Цуды апакаліптычнага свету». На Данбасе птушкі віюць гнёзды з дронавага оптавалакна4

Дзмітрый Калдун паказаў сваё лецішча пад Мінскам. Ён змагаецца за свой газон з градкамі жонкі9

«За год можна зарабіць на кватэру ў Мінску». Беларуска расказала, як паехала працаваць у горад будучыні17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей5

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць