Улада2323

Аднаму з удзельнікаў «Мінскага форуму» на выездзе з Беларусі паставілі штамп «Уезд у Беларусь забаронены»

Штамп «Уезд у Беларусь забаронены» на выездзе з краіны атрымаў Пэтэр Лізэганг.

Лізэганг — адзін з членаў рады Нямецка-беларускага таварыства, якое арганізуе «Мінскі форум», сустрэчу нямецкіх і беларускіх экспертаў.

Лізэганг прыехаў у мінулую нядзелю, прабыў тут тыдзень. На форуме ён не выступаў, але сустракаўся з сябрамі і знаёмымі.

Лізэганг цяпер фрылансер, арганізуе навучанне для журналістаў з Усходняй Еўропы ў Германіі. Раней ён арганізоўваў чарнобыльскія і адукацыйныя праграмы.

Ён атрымліваў візу разам з іншымі нямецкімі ўдзельнікамі форуму. Штамп «Уезд у Беларусь забаронены» Лізэганг атрымаў на вылеце. На пытанне «Нашай Нівы» ён не стаў выказваць гіпотэзы, чаму ён быў унесены ў спісы неўязных. «Яны не тлумачаць», — адзначыў ён.

Лізэганг пабываў у Беларусі першы раз за 6 гадоў. «Мінскі форум» быў праведзены ўпершыню пасля шасцігадовага перапынку, калі нямецкі бок прыпыніў яго падрыхтоўку ў знак пратэсту пасля пагрому апазіцыі ў 2010—2011 гадах.

У дзяржаве Беларусі штамп «Уезд забаронены» па-ранейшаму выкананы па-расейску.

Каментары23

Цяпер чытаюць

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Усе навіны →
Усе навіны

Па Магілёве курсіраваў аўтобус з вялікай дзіркай у падлозе3

«Спадзяюся, але не факт, што паступлю»: абітурыентка, якая здала ўсе іспыты на 100 балаў16

Беларускі шахцёр пайшоў у IT. А пасля кінуў працу і стварае свой брэнд карамелі3

Такога дзіцячага садка вы яшчэ не бачылі. Яго спраектаваў лаўрэат «архітэктурнага Нобеля»9

Выйшаў зборнік турэмных эсэ Мікалая Статкевіча

Грунвальдскі музей адказаў на просьбу беларусаў паставіць на полі бел-чырвона-белы сцяг27

Парламент Францыі прыняў закон аб эўтаназіі, нягледзячы на супраціў многіх дэпутатаў3

Зяленскі прапанаваў Сяргея Карэцкага на пасаду прэм'ера Украіны2

Чаму кароткая праграма пральнай машыны не найлепшы выбар3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць