Франсуа Фіён набраў дзве траціны галасоў у другім туры перадвыбараў ад французскай правіцы, паведамляе газета «Монд».
Другі тур адбыўся 27 лістапада.

Фіён — сацыяльны кансерватар, а ў эканоміцы выступае за рэзкае скарачэнне ролі дзяржавы, дзяржапарата і падаўжэнне працоўнага тыдня з 35 гадзін, які цяпер адзін з найніжэйшых у свеце.
У перадвыбарах узялі ўдзел больш за 4 мільёны чалавек, або 8% ад агульнай колькасці выбарцаў. Галасаваць мог любы, для гэтага трэ было проста заплаціць 2 еўра.
Перадвыбары ад Сацыялістычнай партыі адбудуцца пазней. Пакуль невядома, ці ў іх возьме ўдзел дзейны прэзідэнт Франсуа Алянд.
Моцным кандыдатам ад цэнтрыстаў лічыцца яшчэ былы міністр фінансаў, выхадзец з банкаўскага сектара Эманюэль Макрон.
-
Беларускі бензін б'е па кашальках масквічоў: АЗС Расіі вымушаны купляць дарагое паліва з Беларусі
-
Кіраўнік МЗС Украіны рэзка адрэагаваў на пазбаўленне Зяленскага ордэна і вярне сваю польскую ўзнагароду
-
Прэзідэнт Польшчы пазбавіў Зяленскага Ордэна Белага Арла — найвышэйшай дзяржаўнай узнагароды краіны
Каментары