Улада66

Што вядома пра памочнікаў дэпутатаў Анісім і Канапацкай

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў можа мець да пяці памочнікаў. Гэта значыць, што апазіцыя можа атрымаць не двух, а дванаццаць чалавек, якія валодаюць асаблівым статусам. Статус памочніка не роўны са статусам дэпутата, але ўсё ж адрозніваецца ад статусу простага грамадзяніна. Што вядома пра памочнікаў Алены Анісім і Ганны Канапацкай, піша «Беларускі партызан».

Алена Анісім распавяла «Беларускаму партызану», што ў яе на гэты момант тры памочнікі.

Адзін з іх на стаўцы. Гэта юрыст Мікалай Новік са Стоўбцаў, ён вядзе прыём грамадзян двойчы на тыдзень. Двое іншых — сябры ТБМ браты Качановічы, Анатоль і Леанід. Анатоль Качановіч былы дырэктар школы, жыве ў пасёлку Коласава. Леанід Качановіч з пасёлка Гарадзея Нясвіжскага раёна, працуе ў мясцовым ЖКГ.

Сітуацыя з памочнікамі Ганны Канапацкай пакуль не высветлілася.

Паводле «Беларускага партызана», вядуцца перамовы пра тое, каб памочнікі прадстаўлялі ўсю правацэнтрысцкую кааліцыю, у якую ўваходзяць рух «За Свабоду», Аб'яднаная грамадзянская партыя і аргкамітэт па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя».

Але пакуль вядома толькі адно прозвішча — Вольгі Кавальковай, экс-кандыдата ў дэпутаты ад БХД па 103-й Дамброўскай выбарчай акрузе ў Мінску. Вольга працуе без «корачкі памочніка», як сказаў Віталь Рымашэўскі. Зрэшты, палітык запэўніў, што гэта не прынцыпова — ёсць «корачка» ці не. Адсутнасць пасведчання ён патлумачыў складанай працэдурай ўзгаднення і шматлікімі праверкамі, у тым ліку па лініі спецслужбаў.

Рух «За Свабоду» інфармацыю агучваць пакуль адмаўляецца, спасылаючыся на тое, што ідуць перамовы.

Сама Ганна Канапацкая патлумачыла, што не мае пакуль афіцыйных памочнікаў. Паводле дэпутата, звязана гэта «з вельмі зацягнутай працэдурай праверкі дакументаў і афармлення на дадзеную пасаду». Імёны кандыдатаў у памочнікі яна не хацела б называць да афіцыйнага пацвярджэння іх статусу. Кажа, што ў працы ёй зараз дапамагае каманда актывістаў АГП.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска1

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус у 82 гады пераплыў Басфор1

Беластоцкага актывіста Вайцяхоўскага, які вярнуўся ў Беларусь праз камісію па вяртанні і інтэрв'ю БТ, абвясцілі яшчэ і тэрарыстам9

Манашкі разбурылі ў Навагрудку школу, якую пабудавалі святыя мучаніцы, і цяпер просяць грошы на навабуд19

У Кіраве быў атакаваны завод «Авітэк»

200 чалавек за дзень. Што вядома пра страты Расіі ва Украіне да канца ліпеня?8

Новы трэнд сярод падлеткаў — расшпіленыя джынсы27

Беларускі тэатр лялек пакажа спектакль бясплатна1

Мазырскі НПЗ трапіў пад санкцыі ЕС8

Зяленскі сустрэнецца з Трампам на наступным тыдні

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска1

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць