Грамадства1818

Чаму чыгунка не разумее беларускія імёны і прозвішчы пасажыраў?

Сайт Беларускай чыгункі мае тры паўнавартасныя версіі: па-беларуску, па-руску і па-англійску. Прычым якасна перакладзены нават поўны спіс станцый (замежная версія — з беларускай лацінкай).

А вось купля білетаў даступная толькі па-руску і па-англійску (назвы станцый — усё той жа правільнай лацінкай). Тым не менш набраць імя і прозвішча па-беларуску можа далёка не кожны пасажыр. Сістэма катэгарычна не прымае беларускія сімвалы «ў», «і», а таксама апостраф.

Чаму так адбываецца?

«Сістэма продажу праязных дакументаў poezd.rw.by ўзаемадзейнічае з АСК «Экспрэс». АСК «Экспрэс» — міждзяржаўная сістэма дзяржаў — удзельніц СНД, Латвійскай Рэспублікі, Літоўскай Рэспублікі, Эстонскай рэспублікі, у якой увод інфармацыі аб пасажырах на беларускай мове не прадугледжаны», — каментуюць сітуацыю на Беларускай чыгунцы.

Як выявілася, аналагічная праблема існуе і ў іншых краінах, якія карыстаюцца сістэмай «Экспрэс». Напрыклад, у Казахстане, дзе адзіная дзяржаўная мова — казахская, касірам даводзіцца ўводзіць рускія літары замест іх казахскіх аналагаў.

Праца «Экспрэса» падтрымліваецца Санкт-Пецярбургскім інфармацыйна-вылічальным цэнтрам. 

Каментары18

Цяпер чытаюць

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна3

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна

Усе навіны →
Усе навіны

У Мексіцы прайшла першая цырымонія адкрыцця чэмпіянату свету па футболе1

«Абвінавачванні застаюцца галаслоўныя». Мамаева адказала Зазулінскай3

Пры ўзвядзенні дома ў Мінску будаўнікі замянілі керамзітабетон на «гіпсакардон». Людзі забілі трывогу2

Пад Докшыцамі навукоўцам наглядна паказалі, як усё было падчас вайны ФОТЫ9

Пад Мінскам жанчына стварыла на 45 сотках кветкавае каралеўства5

У Індыйскім акіяне знайшлі гіганцкія «могілкі кітоў», якія фармаваліся мільёны гадоў

Трамп адмяніў запланаваныя ўдары па Іране і заявіў пра поспех перамоў2

Польскі дыпламат расказаў, як Лукашэнка ўмее «ачароўваць суразмоўцаў» і хто робіцца ягонымі ахвярамі13

Два беларусы абкрадвалі расійскія крамы і прадавалі здабычу каля заправак. Цягнулі і свініну, і каву, і нават твікс8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна3

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць